Ашбертан
Выгляд
Ашбертан | |
---|---|
англ. Ashburton River | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 680 км |
Басейн | 66 850 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 23°58′25″ пд. ш. 119°48′59″ у. д.HGЯO |
Вусце | Індыйскі акіян |
• Каардынаты | 21°41′31″ пд. ш. 114°54′55″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Індыйскі акіян |
|
|
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ашбертан — рака ў рэгіёне П��лбара ў Заходняй Аўстраліі. Упадае ў Індыйскі акіян за 45 км ад горада Онслаў. Даўжыня ракі — каля 680 км.
Сярэднегадовая колькасць ападкаў у басейне ракі вагаецца ад 200 мм у паўднёва-ўсходняй частцы да 350 мм у паўночнай частцы. Рака мае вялікую колькасць прытокаў: невялікіх рачулак і раўчукоў.
Пойма ракі шырокая, плоская. Па берагах адзначана малая колькасць расліннасці.
Сваю сучасную назву рака атрымала ў 1861 годзе і названа ў гонар Уільяма Бінгхема Берынга (англ.: William Bingham Baring), другога барона Ашбертана, прэзідэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства з 1860 па 1864 гады. У мінулым рака таксама насіла назву Кёрлі (англ.: Curlew River).
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Паходжанне назвы ракі Архівавана 22 студзеня 2014. (англ.)
- Басейн ракі Ашбертан Архівавана 21 красавіка 2005. (англ.)