Афанасій Пятровіч Шылін
Афанасій Пятровіч Шылін | |
---|---|
руск.: Афанасий Петрович Шилин | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1924[1][2] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 22 мая 1982[2] (57 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | артылерыя |
Гады службы | 1942—1982 |
Званне | генерал-лейтэнант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афанасій Пятровіч Шы́лін (1 верасня 1924 — 25 мая 1982) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).
Нарадзіўся ў сяле Петрапаўлаўка Саратаўскай губерні (зараз у Новакузнецкім раёне Саратаўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў на шахце ў горадзе Ленінску-Кузнецкім Кемераўскай вобласці. У Чырвонай Арміі са жніўня 1942 года. У 1943 годзе скончыў 2-е Томскае артылерыйскае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1943 да студзеня 1945 г. у дзейнічаючай арміі на Паўднёвым, Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Асабліва вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Дняпра і ў час Вісла-Одэрскай аперацыі.
Пасля вайны А. П. Шылін працягваў ваенную службу. У 1946 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу, у 1952 годзе Ваенную акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага, у 1966 — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Займаў камандныя пасады ў Ракетных войсках стратэгічнага прызначэння СССР, камандаваў ракетнай брыгадай, корпусам. З 1970 года — першы намеснік камандзіра 27-й гвардзейскай Віцебскай Чырванасцяжнай ракетнай арміі.
Са студзеня 1976 года генерал-лейтэнант Шылін А. П. на пасадзе намесніка старшыні Цэнтральнага камітэта ДТСААФ.
Аўтар кніг «Артиллерийский разведчик» (М., 1952), «Сила воина дисциплиной удвоена» (М., 1970) і інш.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2 медалі «Залатая Зорка»
- 2 Ордэны Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР»
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Медалі «За бездакорную службу» 1-й і 2-й ступені
- Медаль «За адвагу на пажары»
і інш.
Зноскі
- ↑ Шилин Афанасий Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 11. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афанасій Пятровіч Шылін на сайце «Героі краіны»
- Шилин Афанасий Петрович (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Нарадзіліся 1 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Новаўзенскім павеце
- Памерлі 22 мая
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі РВСП імя Пятра Вялікага
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Памерлі 25 мая
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Двойчы Героі Савецкага Саюза
- Нарадзіліся ў Саратаўскай вобласці
- Нарадзіліся ў Саратаўскай губерні