Асіповіцкая ГЭС
Асіповіцкая ГЭС | |
---|---|
Краіна | |
Рака | Свіслач |
Электрычная магутнасць, МВт | 2,175 мегават |
Асіповіцкая ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя, другая па магутнасці ГЭС Беларусі. Размешчана на рацэ Свіслач. Вызначаная магутнасць 2175 кВт. Звычайная магутнасць 1200 кВт. Гадавая выпрацоўка электраэнергii ~8—10 млн кВт*гадзiн, што дастаткова для забеспячэння сацыяльна-пабытовых патрэб ў электраэнергіі Асіповічаў[1]. Да пуску Гродзенскай ГЭС (верасень 2012 г.) з’яўлялася самай буйной ГЭС краіны.
Будаванне пачалося ў лістападзе 1946 на месцы вадзянога млына. Уведзеная ў эксплуатацыю ў 23.11.1953, выпрацоўку электраэнергіі не перапыняла. У горадзе пабудавана падстанцыя, створаны сеткавы ўчастак. Мае тры турбіны вызначанай магутнасцю 725 кВт кожная. Звычайна працуюць дзве турбіны, трэцяя уключаецца падчас паводкі ці вялікай колькасці ападкаў. Абслугоўвае ГЭС 14 чалавек.[1]
У 2008—2009 плануецца правесці рэканструкцыю Асіповіцкай ГЭС, адрамантаваць 2-і і 3-і генератары, зрабіць новыя рамонтныя шчыты, правесці работы на гідразбудаваннях, дзе за працяглую эксплуатацыі з'явілася значная эрозія бетону. Таксама на базе Асіповіцкай ГЭС плануецца стварэнне навучальнага цэнтру для падрыхтоўкі ў Беларусі адмыслоўцаў гідратэхнікаў — пабудаваць 2-павярховую гасцініцу, вучэбныя класы і базу адпачынку.[2]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валасевіч І. «Малы» энергетычны залатнік: (гутарка з начальнікам ГЭС М. В. Гаўрусёнкам) / Ігар Валасевіч, Міхаіл Васільевіч Гаўрусёнак // Запаветы Леніна. 1997, 15 кастр.
- Филиалу РУП «Могилевэнерго» Бобруйские электрические сети исполнилось 50 лет! // РУП «Могилевэнерго»: Новости. 2007, 1 июля.