Астроўскі сельсавет (Віцебскі раён)
Выгляд
Астроўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Віцебскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Астроўкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 22 снежня 1960 |
Астро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Астроўкі.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Будніцкі сельсавет у складзе Суражскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Будніца. 29 кастрычніка 1924 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Астроўкі, сельсавет перайменаваны ў Астроўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Суражскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці БССР. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскага раёна. 22 снежня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курынскага сельсавета[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.