Астраўны менталітэт
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Астра��ны менталітэт — уяўленне адасобленых супольнасцей пра саміх сябе як выключных або вышэйшых за астатні свет. Гэтае паняцце не адносіцца толькі да вострава ці іншага геаграфічна абмежаванага грамадства, а да культурнай, маральнай ці ідэалагічнай перавагі супольнасці або чалавека, якому бракуе сацыяльнага кантакту з навакольным светам. Астраўны менталітэт можа выдзяляцца абмежаванасцю мыслення, невуцтвам або адкрытай варожасцю аддносна любой з’явы (канцэпцыі, ідэалогіі, ладу жыцця, віду мастацтва і г. д.), што паходзіць з-па-за меж геаграфічнай вобласці, населенай пэўным грамадствам.
Тэрмін таксама выкарыстоўваецца ў некаторых псіхалагічных даследаваннях, каб апісаць людзей, што не любяць іншых ці маюць складанасці ў адносінах з імі, а затым жывуць як адзіночкі, нібы астравы ў моры. Такія людзі могуць пачувацца непаўнавартаснымі, напалоханымі і самотнымі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]