Астанскі ўніверсітэт
Астанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Aston University | |
Арыгінальная назва | англ.: Aston University |
Заснаваны | 1895 |
Год рэарганізацыі | 1966 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Бірмінгем, Англія |
Сайт | aston.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астанскі ўніверсітэт (англ.: Aston University) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Бірмінгем.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт пачынаўся як Бірмінгемская муніцыпальная тэхнічная школа ў 1895 годзе, ператварыўшыся ў першы ў Вялікабрытаніі каледж перадавых тэхналогій у 1956 годзе. Універсітэт атрымаў грамату ад каралевы Лізаветы II 22 красавіка 1966 года.
У верасні 2021 года было абвешчана, што ўніверсітэт ўвайшоў у шорт-ліст прэміі «Times Higher Education Awards» у званні «Універсітэт года».
У 2020 годзе ён быў названы «The Guardian» універсітэтам года, газета таксама ўзнагародзіла яго прэміяй «Будынкі, якія натхняюць». «Times Higher Education Awards» назваў універсітэт «Выдатным прадпрымальніцкім універсітэтам» у 2020 годзе.
У 2021 годзе універсітэт абвясціў аб планах закрыць дэпартамент гісторыі, моў і перакладу, засяродзіўшыся замест гэтага на ахове здароўя, інжынерыі і бізнэсе. Гэта рашэнне выклікала пратэсты з боку членаў універсітэта, а таксама навукоўцаў-гуманітарыяў у цэлым.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 27 ліпеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астанскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы