Аскеркі
Выгляд
Аскеркі | |
---|---|
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Аске́ркі — шляхецкі род гербу «Мурдэліа» зменены.
Паходзілі з полацкіх мяшчан. Прозвішча ўтварылася ад назвы населенага пункта або імя заснавальніка роду, што даў назву сялу Аскерць на рацэ Яжаль (басейн Улы). Першы вядомы прадстаўнік роду Аляксандр у 1458 судзіўся з Яўлашкам Козчычам праз возера Саланец. Яго нашчадак Нічыпар Аскерчыніч у 1511 выкупіў свае землі ў сяле Целічынічы.
Фёдар, Грышка, Андрэй і Цішка Аскярэнічы (Аткярэнічы, Акярэнічы) валодалі маёнткам на рацэ Ушача. У Інфлянцкую вайну па акупацыі Полаччыны войскам цара маскоўскага Івана Грознага Аскеркі атрымалі як кампенсацыю землі ў Мазырскім павеце, дзе сталі ўплывовым родам. Пазней яны набылі маёнткі ў іншых паветах[1].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Антоній Яўхім Аскерка (? — па 1792) — пасол Чатырохгадовага Сойма
- Марцін Тэадор Аскерка (каля 1720—1796) — кашталян ашмянскі
- Ян Мікалай Аскерка (1735—1796) — падстолі, войскі і палявы стражнік вялікі літоўскі; пасол Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі
- Аляксандр Аскерка (1830—1911) — грамадскі дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Люцыя Яленская (з Аскеркаў)
-
Тэрэза Аскерка
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Аскеркі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 257. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аскеркі