Перайсці да зместу

Аптэка Лаеўскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Аптэка Лаеўскага
53°07′58″ пн. ш. 26°02′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000046шыфр 113Г000046
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аптэка Лаеўскага — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Тэльмана, 15. Пабудаваны з цэглы ў першай палове XX стагоддзя.

Будынак аптэкі з жылым домам правізара двухпавярховы: першы паверх выкарыстоўваўся пад аптэку, другі — пад жыллё. З цэглы, атынкаваны. Функцыянальнае прызначэнне будынка вызначыла своеасаблівасці яго планіроўкі: другі паверх складзены як бы з асобных мансардаў, аб’яднаных дахам складанай канфігурацыі.

Асіметрычны ў плане з выступаючай цэнтральнай часткай. Заходняя тарцовая сцяна амаль глухая, на ўзроўні другога паверху трохі скошана, да ўсходняй прымыкаюць глухія дваровыя прыбудовы-тамбуры і невялікі тамбур з вокнамі — уваход. Цэнтральная частка фасада мае рэгулярны рытм прамавугольных акон, на ўзроўні першага паверха выступаючая частка выдзелена двума лапаткамі. Паверхні раздзелены паяском, дэкаратыўныя элементы адсутнічаюць.

На ўзроўні другога паверха — лоджыя. Геаметрычнасць розных аб’ёмаў, лаканізм форм, адсутнасць дэкаратыўных элементаў, адпаведнасць будынка свайму прызначэнню даюць падставу аднесці яго да стылю канструктывізму.

Выкарыстоўваецца пад аптэку[1].

Зноскі