Аперацыя «Вартавы росквіту»
Аперацыя «Вартавы росквіту» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Еменскі крызіс ускосна: Вайна Ізраіля з ХАМАС (2023) апасродкавана: Іранскі крызіс (з 2019) | |||
Дата | з 18 снежня 2023 | ||
Месца | Чырвонае мора і Адэнскі заліў | ||
Прычына | напады на караблі | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аперацыя «Вартавы росквіту» (англ.: Operation Prosperity Guardian) — ваенная аперацыя, абвешчаная 18 снежня 2023 года міністрам абароны ЗША Лойдам Осцінам[1][2][3][4]. Праводзіцца кааліцыяй на чале з ЗША ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве з мэтай абароны/разблакоўкі міжнароднага суднаходства[5].
Напярэдадні, пачынаючы з 19 лістапада, пачасціліся напады хусітаў з Емена на камерцыйныя суда па шляху ў ізраільскія парты. Рух хусітаў заявіў, што будзе нападаць на любыя судны, якія ідуць у Ізраіль[6]. Рэгулярныя напады і захопы караблёў прывялі да адмовы ад выкарыстання суднаходнымі кампаніямі маршруту праз Чырвонае мора і да росту прэмій на страхоўку марскіх грузаў[7][8].
Першапачаткова ў склад кааліцыі ўвайшлі ЗША, Вялікабрытанія, Канада, Францыя, Італія, Нідэрланды, Нарвегія, Іспанія, Бахрэйн і Сейшэльскія Астравы[9][10]. Пазней да яе далучыліся Грэцыя[11], Аўстралія[12] і Шры-Ланка[13]. Паводле звестак Пентагона, 20 краін пагадзіліся ўдзельнічаць у аперацыі па забеспячэнні свабоды суднаходства[14][15].
Аб планах правядзення аперацыі СМІ даведаліся за некалькі дзён да яе абвяшчэння[16][17][18].
Да канца года хусіцкі рух дронамі і ракетамі атакаваў 5 караблёў[19][20], на што міжнародная кааліцыя ніяк не адказала. Аднак 31 снежня амерыканскія верталёты патапілі 3 еменскія лодкі, якія спрабавалі атакаваць кантэйнеравоз[21][22].
12 студзеня 2024 года ЗША і Вялікабрытанія распачалі серыю авіяўдараў па руху хусітаў[23][24]. Тым не менш, 15[25], 16[26] і 26[27] студзеня еменскія паўстанцы абстралялі гандлёвыя судны. 18 лютага хусіты зноў атакавалі карабель[28].
5 сакавіка міністр тэлекамунікацый хусітаў Місфер Аль-Нумаір заявіў, што судны павінны будуць атрымаць дазвол ад Упраўлення па марскіх справах Емена, кантраляванага рухам, перш чым увайсці ў воды краіны[29][30].
9 сакавіка пасля атакі хусітаў на сухагруз Propel Fortune, вайскоўцы арміі ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі распачалі серыю дзеянняў, накіраваных на ліквідацыю БПЛА праціўніка[31]. У агульнай суме было знішчана 15 апаратаў[32].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Middle Eastcategory US launches new multinational operation to safeguard Red Sea commerce". Reuters. 2023-12-19.
- ↑ Statement from Secretary of Defense Lloyd J. Austin III on Ensuring Freedom of Navigation (англ.) . U.S. Department of Defense. Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ Шеф Пентагона объявил о начале операции «Страж процветания» по защите Красного моря (руск.). online47.ru (19 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ Пентагон объявил о многонациональной операции по защите судов в Красном море (руск.). Коммерсантъ (19 снежня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ "US-led force to patrol Red Sea in response to attacks by Houthis backing Palestinians". Reuters. 2023-12-19.
- ↑ Who are the Houthis and what is happening in the Red Sea? (англ.). Sky News. Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ Ship insurance costs soar after Middle East tanker attacks (англ.) . Yahoo News (14 чэрвеня 2019). Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ Reuters узнал о росте премий за военный риск для танкеров в Черном море (руск.). Forbes.ru (23 жніўня 2023). Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ "Заявление министра обороны Ллойда Дж. Остина III об обеспечении свободы судоходства"".
- ↑ "Prosperity Guardian: началась операция против йеменских хуситов". www.vesty.co.il. 2023-12-19.
- ↑ Греция присоединится к коалиции по обеспечению безопасности в Красном море (руск.). Interfax.ru (21 снежня 2023). Праверана 22 снежня 2023.
- ↑ ROD MCGUIRK (2023-12-21). "Australia to send military personnel to help protect Red Sea shipping but no warship". Associated Press.
- ↑ Mallawarachi, Bharatha. Sri Lanka to join US-led naval operations against Houthi rebels in Red Sea (англ.). ABC News (9 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 10 January 2024. Праверана 10 January 2024.
- ↑ "WorldcategoryMore than 20 countries now part of US-led Red Sea coalition, Pentagon says10:56 PM GMT+3 · Updated 37 min ago". Reuters.
- ↑ К американской коалиции по защите судоходства в Красном море от хуситов присоединились более 20 стран (руск.). news.am (23 снежня 2023). Праверана 22 снежня 2023.
- ↑ «Страж процветания»: США намерены объявить операцию против хуситов (руск.) . Детали (17 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
- ↑ Пентагон собирается объявить о начале специальной операции – The War Zone (руск.). ont.by (17 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
- ↑ War Zone: Пентагон намерен провести военную операцию против йеменских хуситов (руск.). radio1.ru (17 снежня 2023). Праверана 19 снежня 2023.
- ↑ Yemen’s Houthis say they attacked two more vessels in the Red Sea (англ.). Al Jazeera. Праверана 1 студзеня 2024.
- ↑ Houthis Claim Responsibility for Attack Against Commercial Vessel MSC United | Atlas News (англ.) (26 снежня 2023). Праверана 1 студзеня 2024.
- ↑ https://www.dw.com/ru/vms-ssa-v-krasnom-more-potopili-lodki-husitov-atakovavsie-kontejnerovoz/a-67864927
- ↑ Вертолеты ВМС США потопили катера хуситов в Красном море после попытки захвата торгового судна (руск.). www.nur.kz (1 студзеня 2024). Праверана 4 студзеня 2024.
- ↑ US, British militaries launch massive retaliatory strike against Iranian-backed Houthis in Yemen (News article). APNews. Washington, D.C.: Associated Press (AP) (11 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 12 January 2024. Праверана 12 January 2024.
- ↑ U.S. and Britain launch strikes against targets in Houthi-controlled Yemen . NBC News (11 студзеня 2024). Праверана 11 January 2024.
- ↑ У берегов Йемена ракета попала в коммерческое судно
- ↑ Хуситы подтвердили, что нанесли удар по сухогрузу Zografia у побережья Йемена . TACC. Праверана 17 студзеня 2024.
- ↑ Атакованный хуситами танкер перевозил российский лигроин (руск.) . Профиль. Праверана 28 студзеня 2024.
- ↑ США подтвердили, что подбитый хуситами британский сухогруз MV Rubymar затонул (руск.). ВЗГЛЯД.РУ. Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ Суда, заходящие в воды Йемена, должны получать разрешение, говорит министр хуситов (англ.). Reuters (5 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2024. Праверана 5 сакавіка 2024.
- ↑ "Ships entering Yemeni waters must obtain permit, Houthi minister says". The Times of India. 2024-03-05. 0971-8257. Архівавана з арыгінала 2024-03-05. Праверана 2024-03-05.
- ↑ "US, UK, French military shoot down Houthi drones after attack on bulk carrier, destroyers". Reuters. 2024-03-10.
- ↑ "US Navy shoots down 15 UAVs in Red Sea area, CENTCOM says". Reuters. Архівавана з арыгінала 2024-03-09. Праверана 2024-03-10.