Антон Іванавіч Лапацін
Антон Іванавіч Лапацін | |
---|---|
руск.: Антон Иванович Лопатин | |
Дата нараджэння | 18 студзеня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1965 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Расійская імперыя; РСФСР; СССР |
Род войскаў | кавалерыя, пяхота |
Гады службы | 1916—1954 |
Званне |
|
Камандаваў |
37-я армія 9-я армія 62-я армія 34-я ��рмія 11-я армія 13-ы гвардзейскі стралковы корпус 2-і гвардзейскі стралковы корпус |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Расіі Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Антон Іванавіч Лапацін (18 студзеня 1897 — 9 красавіка 1965) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-лейтэнант (1942 год), Герой Савецкага Саюза (19 красавіка 1945 год, зорка № 7119), член КПСС з 1919 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся ў вёсцы Каменная цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус[1].
На ваеннай службе з 1916 года. У гады Першай сусветнай вайны ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.
У Чырвонай Арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны. Ваяваў у складзе 1-й Коннай арміі супраць войскаў Дзянікіна і Урангеля, памочнік камандзіра эскадрону, затым камандзір эскадрону.
У Вялікую Айчынную вайну ўступіў у званні генерал-маёра, у ходзе вайны камандуючы 37-й арміяй , якая ўдзельнічала ў 1941 годзе ў Растоўскай наступальнай аперацыі Паўднёвага фронту.
З верасня 1942 года — камандуючы 62-й арміяй Сталінградскага фронту, з кастрычніка 1942 года — 34-й, з сакавіка 1943 года — 11-й арміямі на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у Старарускай аперацыі ў сакавіку 1943 года.
Са студзеня па ліпень 1944 года — намеснік камандуючага 43-й арміяй.
У ліпені 1944 года па асабістай просьбе прызначаны камандзірам 13-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Прыбалтыкі, ва Усходне-Прускай аперацыі, у штурме Кенігсберга і ліквідацыі земландскай групоўкі праціўніка.
На Парадзе Перамогі ў Маскве А. І. Лапацін камандаваў зводным палком 1-га Прыбалтыйскага фронту.
У ліпені 1945 года А. І. Лапацін быў прызначаны камандзірам 2-га асобнага стралковага корпуса Забайкальскага фронту.
Пасля вайны скончыў вышэйшыя акадэмічныя курсы Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава. Служыў на розных пасадах у штабах вайсковых акругаў. У 1954 годзе сышоў у запас.
Памёр 9 красавіка 1965 года, пахаваны на Новадзявочых могілках горада Масквы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»;
- тры ордэна Леніна (1942, 1945, ...);
- тры ордэны Чырвонага Сцяга (1920, 1944, ...);
- два ордэна Кутузава 1 ступені (1944, 1945);
- ордэн Чырвонай Зоркі (1938);
- медалі.
Зноскі
- ↑ Великая Отечественная. Командармы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Великая Отечественная. Командармы. Военный биографический словарь / Под общей ред. М. Г. Вожакина. — М.; Жуковский: Кучково поле, 2005. — С. 129—130. — ISBN 5-86090-113-5.
- Иоффе Э. Через тернии — к золотой звезде // Рэспубліка : Газета. — Мн.: 2010. — № 20(4930).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Антон Іванавіч Лапацін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 18 студзеня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
- Памерлі 9 красавіка
- Памерлі ў 1965 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Асобы
- Генерал-лейтэнанты СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
- Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі Парада Перамогі
- Члены КПСС