Перайсці да зместу

Антоні Патоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоні Патоцкі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 17 верасня 1867(1867-09-17)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1939(1939-10-05)[1] (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Бацька Аляксандр Патоцкі[d]
Маці Касільда з Яблонскіх[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратурны крытык, публіцыст, гісторык літаратуры, мастацтвазнавец, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя
  • Нацыянальная ліга[d]
Узнагароды
афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы залатыя Акадэмічныя лаўры
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Антоні Патоцкі (17 верасня 1867, Койданава Мінскай губерніі — 5 кастрычніка 1939, Варшава) — пісьменнік і літаратурны крытык.

Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Аляксандара і Касыльды (у дзявоцтве Яблонская) Патоцкіх. Вучыўся ў гімназіях Мінска і Варшавы, вышэйшую адукацыю атрымаў у 1894—1897 гадах у парыжскай Школе палітычных навук. Калі ў Парыжы ўтварылася польскае артыстычна-літаратурнае кола, стаў яго сакратаром.

Акрамя рэдактарскай і публіцыстычнай дзейнасці выконваў розныя функцыі ў эмігранцкіх арганізацыях (Польска-французскі камітэт, Польскае артыстычна-літаратурнае таварыства, Таварыства сацыяльна-культурнай працы для польскай дыяспары ва Францыі. У 1904—1905 гадах выдаваў у Парыжы часопіс «Мастацтва».

У час Першай сусветнай вайны быў віцэ-прэзідэнтам Польскага нацыянальнага саюзу. У 1931 годзе быў камісарам польскага ўраду на сусветнай выставе ў Парыжы. Перад пачаткам вайны вярнуўся ў Варшаву і пасяліўся ў Hotelu Sejmowym.

У 1901 годзе Э. Пашкоўскі напісаў аб Патоцкім аповесць, дзе ён выведзены пад імем Юліка Блоцкага.

Быў аўтарам папулярных брашур: «Аб Яне Гутэнбергу і аб тым, як людзі навучыліся пісаць і друкавацца» (1899; 2-е выд., 1927), «Аб Крыштафу Калумбу або аб тым, хто першым адкрыў Амэрыку» (1925). Аўтар зборніку апавяданняў «Martosia i my» (1899) і інш., крытычных артыкулаў. У 1925 г. адзначаны Ордэнам Ганаровага легіёну. У 1935 годзе адзначаны Залатым акадэмічным лаўрам Польскай акадэміі літаратуры.

Зноскі

  1. а б Antoni Michał Emilian Potocki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  • Валаханович, А. И. Родина Потоцкого Антона Александровича // Валаханович А. И., Кулагин А. Н. Дзержинщина: прошлое и настоящее. — Минск, 1986. — С. 146—147.
  • Патоцкі Антон Аляксандравіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 263.