Перайсці да зместу

Антоніа П’етрапаола

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антоніа П’етрапаола
італ.: Antonio Pietropaolo
Дата нараджэння 24 лютага 1899
Месца нараджэння Брыатыка
Дата смерці 1 студзеня 1965
Месца смерці Мілан
Грамадзянства
Асноўныя ідэі анархізм
Род дзейнасці партызан, палітык

Антоніа П’етрапаола (італ.: Antonio Pietropaolo), таксама вядомы пад псеўданімам Лучана (італ.: Luciano; 24 лютага 1899, Брыатыка1 студзеня 1965, Мілан) — італьянскі анархіст і партызан.

П’етрапаола нарадзіўся ў мястэчку Брыатыка, аднак неўзабаве яго сям’я пераехала ў Мілан. У юнацтве ён захапіўся ідэямі анархізму.

23 сакавіка 1921 года П’етрапаола быў арыштаваны з-за ўдзелу ў палітычнай сутычцы, у выніку якой загінула 20 чалавек. Прысуджаны да працяглага турэмнага зняволення, ён быў вызвалены з турмы ў 1932-м па праграме амністыі. Пасля двух гадоў стажыроўкі ў Віба-Валентыя мужчына вярнуўся ў Мілан[1].

У канцы 1943 года пачаў працаваць камерцыйным дырэктарам у Officine Guidetti, заводзе па вытворчасці рухавікоў і генератарных установак. У той перыяд ён далучаецца да змагароў з фашысцкім рэжымам, узяўшы псеўданім Лучана. П’етрапаола сабраў вакол сябе групу з ліку афіцэраў і стварыў антыфашысцкі камітэт па агітацыі. Разам з ім у Камітэт уваходзілі Сінагрантэ Кастыльёні, Праспера Саракі, Бруна Пасоні і Луіджы Дысачаты, якія будуць складаць касцяк 2-га анархічнага партызанскага атрада Эрыка Малатэста, што ўваходзіў у склад брыгады Бруцы Малатэста[2].

Брыгада Малатэста хутка пашырыла рэгіён сваіх дзеянняў ад Санта-Крысціны і Бесона да Картэалоны, Інферна, Мантэлеоне і Бісона; пазней будуць сфармаваны ўзброеныя групы ў Медэ і Ламела. Брыгада выдавала сваю ўласную падпольную газету пад назвай «Першы саюз», перайменаваную пазней у «Рэвалюцыю». Да падраздзялення далучылася група славацкіх салдат, якія дэзерціраваў з-пад падпарадкавання ўраду Ёзафа Ціса[3].

2 сакавіка 1945 года П’етрапаола быў арыштаваны СС і пераведзены ў турму Сан-Віторыа ў Мілане, дзе ён падвергнуўся катаванням.

Пасля вызвалення разам са сваімі аднадумцамі Марыё Пірэлі і Джэрміналам Канкордыя Мішэлем заснаваў Італьянскую лібертарную федэрацыю (ІЛФ). У 1947 годзе, пасля выцяснення левых з урада і сацыял-дэмакратычнага адколу Джузэпэ Сарагата, ІЛФ расколваецца. У 1956 годзе пасля паўстання ў Венгрыі, баючыся аднаўлення клерыкальна-фашысцкага рэжыму, нягледзячы на некаторыя ваганні, П’етрапаола ўхваліў ўвод савецкіх войскаў у краіну.

Памёр у Мілане 1 студзеня 1965 года.

Зноскі

  1. Vincenzo Mantovani, Mazurka blu. La strage del Diana, Milano, Rusconi, 1979
  2. Mauro De Agostini, Franco Schirone, Per la rivoluzione sociale. Gli anarchici nella Resistenza a Milano (1943—1945), Zero in condotta, Milano, 2015, p. 89-97.
  3. Sulla presenza di truppe slovacche in Italia al servizio dei nazisti vedi Agostino CONTI, Giuseppe ARDIZZONE, La Resistenza dei soldati slovacchi in Italia. Una storia poco conosciuta, Cuneo, L’Arciere, 1987
  • Dizionario biografico degli anarchici italiani,voce Antonio Pietropaolo, Pisa, BFS, 2003;
  • Mauro De Agostini, Franco Schirone, Per la rivoluzione sociale. Gli anarchici nella Resistenza a Milano (1943—1945), Milano, Zero in condotta, 2015, ISBN 978-88-95950-40-2;
  • Italino Rossi, La ripresa del movimento anarchico italiano e la propaganda orale dal 1943 al 1950, Pistoia, RL 1981;
  • Vincenzo Mantovani, Mazurka blu. La strage del Diana, Milano, Rusconi, 1979;
  • Agostino Conti, Giuseppe Ardizzone, La Resistenza dei soldati slovacchi in Italia. Una storia poco conosciuta, Cuneo, L’Arciere, 1987;
  • Giulio Guderzo, L’altra guerra. Neofascisti, tedeschi, partigiani, popolo in una provincia padana. Pavia, 1943—1945, Bologna, Il Mulino, 2002, ISBN 88-15-08810-5.