Андрэй Генадзевіч Лясюк
Поўнае імя | Андрэй Генадзевіч Лясюк | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
14 красавіка 1983[1] (41 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 74 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Андрэй Лясюк (нар. 14 красавіка 1983, Пінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў кар’еру ў Пінску, гуляў потым за розныя клубы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпра», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2009.
«Нёман»
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Пачынаў сезон 2012 на лаўцы запасных, але пазней стаў асноўным нападнікам «Нёмана», выцесніўшы Ігара Крывабока. Асабліва выдатна праявіў сябе ў канцы сезона 2012, калі забіў 5 галоў у 5 апошніх матчах, што дазволіла «Нёману» заняць выніковае пятае месца.
У студзені 2013 года заключыў новы кантракт з «Нёманам». Сезон 2013 распачынаў асноўным нападнікам, але ў маі быў выцеснены Мілашам Лачным. Пасля таго як Лачны ў ліпені 2013 года пакінуў «Нёман», Лясюк вярнуўся ў аснову, але ўжо ў жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лістападзе 2013 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[2].
«Хваля»
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2014 года, аправіўшыся ад траўмы, накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[3]. 1 красавіка 2014 года заключыў пагадненне з пінчукамі[4]. У складзе «Хвалі» стаў асноўным нападнікам і трывала вызначаўся галамі, што дазволіла неўзабаве ўзначаліць спіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені 2014 года адправіўся на прагляд ва ўзбекскі «Наўбахор», але не падышоў гэтаму клубу[5]. Пасля вяртання ў Беларусь, аднак, адмовіўся далей выступаць за «Хвалю».
«Гарадзея»
[правіць | правіць зыходнік]У канцы ліпеня 2014 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. Стаў асноўным іграком «цукровых», за паўсезона згуляў у 10 матчаў і забіў 4 гола, але клуб здолеў заняць толькі 6 месца ў Першай лізе. У верасні і кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[7]. Па выніках сезона 2015 дапамог «Гарадзеі» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[8].
Літва
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але бакі не дамовіліся аб умовах кантракта[9]. У выніку ў першай палове 2016 года Андрэй заставаўся без клуба, а ў жніўні стаў іграком «Каўна Жальгірыса»[10].
Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каўнаскі клуб. У лютым 2017 года знаходзіўся ў стане «Хвалі», якая прапанавала нападніку кантракт[11], аднак іграком пінскага клуба не стаў. У выніку, сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[12].
«Ліда» і «Белшына»
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[13]. Замацаваўся як ігрок асновы лідчан, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[14].
У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[15]. Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу, з 12 галам стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў бабруйскі клуб.
У сакавіку 2020 года зноў падпісаў кантракт з «Лідай»[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
«Стэнлес»
[правіць | правіць зыходнік]У сакавіку 2021 года стаў іграком пінскага «Стэнлеса»[17], дзе быў асноўным нападнікам. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.
У жніўні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Стэнлеса»[18]. Пакінуў клуб у лютым 2024 года[19].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2006, 2019
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2001 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2002 | Д1 | Дынама | 5 | 1 | |
2003 | Д1 | Дынама | 25 | 3 | |
2004 (1) | Д1 | Дынама | 0 | 0 | |
2004 (2) | Д3 | Пінск-900 | 13 | 18 | |
2005 | Д1 | Нёман | 22 | 4 | |
2006 (1) | Д2 | Хваля | 8 | 6 | |
2006 (2) | Д2 | Мінск | 14 | 4 | |
2007 (1) | Д1 | Мінск | 6 | 2 | |
2007 (2) | Д1 | Дняпро | 5 | 2 | |
2008 | Д1 | Дняпро | 17 | 3 | |
2009 | Д1 | Дняпро | 20 | 8 | |
2010 | Д1 | Дняпро | 8 | 4 | |
2011 (1) | Д1 | Гомель | 11 | 0 | |
2011 (2) | Д1 | Дняпро | 12 | 3 | |
2012 | Д1 | Нёман | 23 | 8 | |
2013 | Д1 | Нёман | 20 | 1 | |
2014 (1) | Д2 | Хваля | 12 | 8 | |
2014 (2) | Д2 | Гарадзея | 10 | 4 | |
2015 | Д2 | Гарадзея | 25 | 9 | |
2016 (2) | Д1 | Каўна Жальгірыс | 9 | 0 | |
2017 | Д2 | Нявежыс | 27 | 9 | |
2018 | Д2 | Ліда | 26 | 8 | |
2019 | Д2 | Белшына | 25 | 12 | |
2020 | Д2 | Ліда | 19 | 5 | |
2021 | Д3 | Стэнлес | 14 | 11 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Andrey Lyasyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Андрей Лясюк покинул "Неман" (руск.). football.by (10 лістапада 2013). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Андрей Лясюк находится на просмотре в "Волне" (руск.). football.by (29 сакавіка 2014). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ "Волна" подписала Лясюка и Климихина и рассталась с Мытником (руск.). football.by (1 красавіка 2014). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Лясюк не подошел узбекскому «Навбахору» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Андрей Лясюк и Роман Морозов перешли в "Городею" (руск.). football.by (30 ліпеня 2014). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Семеро футболистов продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ "Городею" покинуло восемь футболистов (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Андрей Лясюк и "Нафтан" не договорились по контракту (руск.). football.by (21 сакавіка 2016). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Лясюк дебютировал за каунасский "Жальгирис" (руск.). football.by (5 жніўня 2016). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Дмитрий Градобоев перешел в «Белшину», Гриневич и Андрей Луцевич завершили карьеры (руск.). by.tribuna.com (17 лютага 2017). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Kėdainių "Nevėžis" pristatė 2017 metų komandą (foto) (літ.). Афіцыйны сайт кедайнейскага «Нявежыса» (6 красавіка 2017). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с "Лидой" (руск.). football.by (28 студзеня 2018). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Лясюк покинул "Лиду" (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ 35-летний Лясюк перешел в "Белшину" (руск.). football.by (4 сакавіка 2019). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Лясюк подписал соглашение с "Лидой" (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ 37-летний Лясюк трудоустроился в "Стэнлесе" (руск.). football.by (6 сакавіка 2021). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Андрей Лясюк возглавил "Стэнлес" (руск.). football.by (16 жніўня 2022). Праверана 3 мая 2024.
- ↑ Лясюк покинул пост главного тренера "Стэнлеса" (руск.). football.by (1 лютага 2024). Праверана 3 мая 2024.
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Дынама Брэст
- Ігракі ФК Хваля Пінск
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК Мінск
- Ігракі ФК Дняпро Магілёў
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Каўна Жальгірыс
- Ігракі ФК Нявежыс Кедайней
- Ігракі ФК Ліда
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Стэнлес Пінск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Стэнлес Пінск