Перайсці да зместу

Анвар аль-Аўлакі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анвар аль-Аўлакі
أنور العولقي
Род дзейнасці інжынер
Дата нараджэння 22 красавіка 1971(1971-04-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2011(2011-09-30) (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне Іслам
Бацька Nasser al-Awlaki[d]
Дзеці 5 дзяцей (3 хлопчыка, 2 дзяўчынкі)
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анвар аль-Аўлакі (22 красавіка 1971, Лас-Крусес, Нью-Мексіка, ЗША — 30 верасня 2011, Емен[1]) — радыкальны ісламскі прапаведнік амерыканскага паходжання. Стаў вядомы сваімі пропаведзямі ў Інтэрнэце ў падтрымку дзеянняў радыкальных ісламісцкіх груп, у тым ліку Аль-Каіды. Лічыўся ідэалагічным лідарам Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве.

Нарадзіўся ў сям'і выхадца з Емена.

Увосень 2010 года ўлады ЗША абвясцілі Анвара аль-Аўлакі «тэрарыстам нумар адзін», якім да гэтага лічыўся Усама бін Ладэн[2]. Быў уключаны ў складзены ЦРУ спіс асоб, якія падлягаюць неадкладнай ліквідацыі, бо ўяўляюць сабою асобую пагрозу для інтарэсаў ЗША.

Бездакорна валодаў англійскай мовай, чым актыўна карыстаўся для агітацыі мусульманскай моладзі краін Еўрасаюза і Амерыкі на барацьбу з дзяржавамі, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць ісламістаў.

Меў пецярых дзяцей — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Па стане на лістапад 2009 года ўсе яны, а таксама яго жонка знаходзіліся ў Сане разам з яго бацькам Насерам аль-Аўлакі.

Па сцвярджэннях прадстаўнікоў улад Емена, 30 верасня 2011 года быў забіты падчас боесутыкнення баявікоў Аль-Каіды на Аравійскім паўвостраве з урадавымі войскамі[1]. Па іншай версіі, загінуў у выніку ўдару амерыканскага беспілотнага бамбардзіроўшчыка[3]. Неўзабаве яго смерць афіцыйна пацвердзіў прэзідэнт ЗША Барак Абама[4].

Зноскі