Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Анатоль Аляксандравіч Анікейчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 ліпеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1989 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Месца працы | |
Жанр | |
Вучоба | |
Уплыў | Андрэй Ануфрыевіч Бембель і Аляксей Канстанцінавіч Глебаў |
Уплыў на |
Яўген Колчаў Карней Аляксееў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анатоль Аляксандравіч Аніке́йчык (11 ліпеня 1932, Барысаў — 3 лютага 1989, Мінск) — беларускі скульптар[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 11 ліпеня 1932 года ў Барысаве.
Вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1953—1959 у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[1]. Выкладаў на кафедры скульптуры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1959—1989).
Сярод вучняў А. Анікейчыка, вядомыя беларускія скульптары некалькіх пакаленняў: Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў, Аляксандр Каструкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гумілеўскі, Валер'ян Янушкевіч і інш.
Дацэнт (1977). Прафесар (1981). Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1962).
Памёр 3 лютага 1989 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Удзельнік выставак з 1958 г. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў «Прарыў» на Ушаччыне і «Праклён фашызму» ў Докшыцкім раёне, помніка Мікалаю Гастэла і яго экіпажу ў Радашковічах, помніка А. М. Матросаву у Вялікіх Луках (1978, у сааўт.), помніка-бюста Янку Купалу ў Араў-парку ў ЗША і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты Б. Вішкарова, Г. Паплаўскага, дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў (Фідэль Кастра, Чэ Гевара, П. Машэраў, Г. Ахматава, П. Чайкоўскі, А. Пушкін). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляван��й патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.
А. Анікейчык — адна з выдатных постацей беларускай скульптуры паваеннага часу, поруч з майстрамі айчыннай пластыкі — Аляксеем Глебавым, Андрэем Бембелем, Заірам Азгурам, Сяргеем Селіханавым.
Званні і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Народны мастак БССР (1972)[1].
- Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1967),
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Петэрсон А. Э. Анікейчык Анатоль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 368. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 496 с. — 8 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Партрэт Героя Савецкага Саюза П. Н. Рака Архівавана 22 снежня 2015.
- Анатоль Аляксандравіч Анікейчык на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 11 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Барысаве
- Памерлі 3 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Скульптары паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары XX стагоддзя
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола БССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Народныя мастакі Беларускай ССР
- Мастакі паводле алфавіта
- Ганаровыя грамадзяне Барысава
- Асобы на марках