Перайсці да зместу

Анатоль Іванавіч Нічкасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Іванавіч Нічкасаў
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
29 снежня 2010 — 10 верасня 2013
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Аляксандр Селязнёў
Пераемнік Анатоль Чорны

Нараджэнне 19 чэрвеня 1955(1955-06-19) (69 гадоў)
Член у
Адукацыя
Навуковае званне
Месца працы
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны будаўнік Беларускай ССР Ганаровы будаўнік Расіі Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь

Анато́ль Іва́навіч Нічка́саў (19 чэрвеня 1955, Новасібірск, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (20102013).

У 1978 годзе скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1972 чарцёжнікам-канструктарам інстытута «Сібакадэмпраект». З 1978 працаваў архітэктарам у Новасібірскім аддзяленні інстытута «УНДПІЭТ[ru]»[1].

У 1981 па запрашэнні Бабруйскага гарвыканкама працаваў старэйшым архітэктарам у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект». У 1983 годзе быў прызначаны на пасаду намесніка галоўнага архітэктара г. Бабруйска, адначасова з’яўляўся галоўным ландшафтным архітэктарам Бабруйскага гарвыканкама. У 1986 быў прызначаны начальнікам архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення Бабруйскага гарвыканкама — галоўным архітэктарам г. Бабруйска[1].

У 19901992 гадах працаваў на пасадзе начальніка аддзела горадабудаўніцтва — намесніка начальніка Галоўархітэктуры Дзяржбуда БССР. У 1992—1994 гадах дырэктар інстытута «Мінскграмадзянпраект». Акрамя прафесійных пытанняў займаўся таксама пытаннямі структурнай перабудовы і функцыянавання інстытута ў новых гаспадарча-эканамічных умовах. З чэрвеня па верасень 1994 з’яўляўся старшынёй Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама і галоўным архітэктарам г. Мінска[1].

У верасні 1994 года прызначаны на пасаду намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. З 29 снежня 2010[2] па 10 верасня 2013 года — Міністр архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь[1].

У верасні 2013 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан[3]

25 чэрвеня 2020 года быў адпраўлены ў адстаўку[4].

Валодае англійскай мовай.

З’яўляўся старшынёй камісіі па горадабудаўніцтве Міжурадавага савета па супрацоўніцтве ў будаўнічай дзейнасці краін СНД. Член Беларускага Саюза архітэктараў з 1985 года. Акадэмік Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук[1].

Узначальваў распрацоўку законаў Рэспублікі Беларусь «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь»[1].

Аўтавакзал у Бабруйску

З’яўляўся кіраўніком аўтарскіх калектываў і прымаў непасрэдны ўдзел у праектаванні і будаўніцтве наступных буйных архітэктурных аб’ектаў: жылога гарадка Рось Гродзенскай вобласці для ваеннаслужачых, пераселеных з Германіі; жылога раёна «Алімпійскі» па вул. Вясёлкавай у г. Мінску; летняга амфітэатра культурнага цэнтра «Славянскі базар» у г. Віцебску; шматфункцыянальна культурна-спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна»; комплексу будынкаў штаб-кватэры Нацыянальнага Алімпійскага камітэта; жылых раёнаў «Гуасімаль» і «Лібертадор» у г. Маракай у Венесуэле[1].

Пад яго непасрэдным кіраўніцтвам у 2011—2013 завершана рэалізацыя інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту ў ААТ «Беларускі цэментавы завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы», ААТ «Крычаўцэментнашыфер», мадэрнізацыя дзеючай лініі флоат-шкла ў ААТ «Гомельшкло», 5-й тэхналагічнай лініі на РУП «Граніт», распачата будаўніцтва Сітніцкага горна-ўзбагачальнага камбіната[1].

Пражывае ў Мінску па вул. Грыбаедава, 10[1].

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Узнагароды і ганаровыя званні

[правіць | правіць зыходнік]

За жылы комплекс «Алімпійскі» ў 2000 годзе узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к Ничкасов Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 704 ад 29 снежня 2010 "Аб прызначэнні членаў Урада Рэспублікі Беларусь" (руск.).
  3. А.Нічкасаў назначаны паслом Беларусі ў Казахстане.(недаступная спасылка)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 238 «Об А. И. Ничкасове» (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.
  • Ничкасов Анатолий Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)