Анастасія Гедзімінаўна
Анастасія Гедзімінаўна | |
---|---|
Нараджэнне | 1320 |
Смерць |
11 сакавіка 1345 |
Род | Гедзімінавічы |
Бацька | Гедзімін |
Маці | Еўна |
Муж | Сямён Горды |
Дзеці | Васіліса[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анастасія Гедзімінаўна, імя па нараджэнні Айгу́ста (каля 1320 — 11 сакавіка 1345) — першая жонка вялікага князя маскоўскага Сёмёна Іванавіча.
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Імя Айгуста з шэрагу старабалцкіх (старалітоўскіх) двухасноўных імёнаў, што дайшлі з індаеўрапейскай даўніны[1].
Першая аснова Ai(g)- ад пярвейшага Eig-, што звязана з літоўскім eiti «ісці», eiga «хада». З асновай Eig- вядомыя антрапонімы тыпу Eig-mant’as, Eig-min’as[2]. У старалітоўскім іменніку гэтая аснова была звязаная з паняццем ваенных паходаў.
Другая аснова Gust- вядомая з антрапоніма Gus(t)-taut’as і звязваецца з gusti «звыкаць». У сучасным літоўскім іменніку часцейшая таго ж паходжання аснова Gud- (ад gudo «звыкаў»), як у імёнах тыпу Gud-mant’as, Gud-vil’as[3].
Імя Айгуста адносілася да слою «ваярскіх» імёнаў, якія запанавалі ў раннелітоўскім іменніку разам з абсалютызацыяй ролі ваяроў у структуры грамадства, іх пачалі надаваць асобам як мужчынскага, так і жаночага полу. Дастасаванае да мужчынскага носьбіта, гэтае імя значыла «Звыклы да (ваенных) паходаў».
Такога ж тыпу «ваярскія» імёны насілі таксама дачка князя Трайдзеня Гаўдзіманта (імя Гаўдзімант значыла «Слаўны (ваеннай) здабычай»), дачка князя Кейстута Рымгайля (мужчынскае імя Рымгайла значыла «Трывалы і моцны»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дачка вялікага князя літоўскага Гедзіміна, дата нараджэння пэўна не вядома.
У 1333 годзе прывезена ў Маскву, замуж за 16-гадовага маскоўскага княжыча Сямёна Іванавіча. Нарадзіла двух сыноў, Васіля і Канстанціна, памерлых у маленстве, і дачку Васілісу (жонку кашынскага князя Міхаіла Васілевіча).
Памерла ў Маскве падчас чумы, прыняўшы перад смерцю схіму. Пахавана ў заснаваным ёй жа Спаса-Праабражэнскім манастыры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ПСРЛ. — Т. XXV. — М., 1949.
- Энциклопедический словарь. — Т. IV. — С. 255.
- Карамзин Н. М. История Государства Российского. — Т. IV. — С. 137. Пр. 292, 364, 372.
- Айгуста // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 18. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.