Перайсці да зместу

Аляксандр Рыгоравіч Маханёк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Рыгоравіч Маханёк
Дата нараджэння 17 сакавіка 1934(1934-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 1997
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Аляксандр Рыгоравіч Маханёк[1] (17 сакавіка 1934, Гомель1997) — вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук (1975), прафесар (1985).

Нарадзіўся ў горадзе Гомель. У 1957 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1957 года працаваў у Інстытуце фізікі і матэматыкі Акадэміі навук БССР (з 1959 года Інстытут фізікі імя Б. І. Сцяпанава НАН Беларусі).

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. Р. Маханьку належаць навуковыя працы па па распрацоўцы квантавамеханічных метадаў тэорыі ўзбурэнняў. Займаўся распрацоўкай тэарэтычных асноў лінейнай шматфатоннай спектраскапіі іонаў, актывізаваных крышталёў і двухатамных малекул.

Сярод апублікаванага:

  • Аналитические методы в квантовомеханической теории возмущений. — Мн., 1982. (разам з У. С. Каральковым).

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.