Аляксандр Аляксандравіч Максімаў
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Аляксандр Аляксандравіч Максімаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 лютага 1985[1] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 76 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Максімаў (нар. 13 лютага 1985, Запарожжа) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец ДЮСШ клуба «Металург» з роднага Запарожжа. У 2002 годзе трапіў ў сістэму кіеўскага «Дынама», дзе ў асноўным выступаў за трэцюю каманду клуба.
У 2004 пераехаў у Харкаў, дзе спачатку гуляў за «Металіст», у складзе якога 25 ліпеня 2004 года дэбютаваў у матчах Вышэйшай лігі чэмпіянату Украіны (гульня супраць палтаўскай «Ворсклы-Нафтагаз», перамога 1:0). З пачатку 2005 года выступаў у складзе першалігавага «Арсенала», разам з якім за паўгады вярнуўся ў «эліту» — па выніках сезона 2004/2005 «Арсенал» атрымаў права выступаць у Вышэйшай лізе (у якой пачаў выступ пад назвай «Харкаў»).
У пачатку сезона 2007/2008 перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», у складзе якога фактычна не атрымліваў шанцу праявіць сябе — на працягу ўсяго сезона гуляў у асноўным за дублюючы склад, за асноўную каманду праводзіў на полі ў сярэднім не больш за 10 хвілін (тройчы выйшаўшы на замену). З 2008 года выступаў на правах арэнды ў складзе крыварожскага «Крыўбаса», у якім адразу стаў іграком асноўнага складу, а неўзабаве і капітанам каманды.
Улетку 2011 года падпісаў кантракт з кіеўскім «Арсеналам»[2], але стабільнага месца ў асноўным складзе не меў, толькі перыядычна выходзячы на поле.
У пачатку 2013 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі ў «Арсенале», клуб вымушаны быў адпусціць большасць высокааплатных футбалістаў, у тым ліку і Аляксандра, які ў якасці вольнага агента, разам з партнёрамі па камандзе Яўгенам Баравіком і Андрэем Гітчанкам, падпісаў кантракт з «Крыўбасам»[3]. Аднак у камандзе да канца сезона так і не згуляў ніводнай гульні.
Улетку 2013 года «Крыўбас» быў зняты са спаборніцтваў і Максімаў на правах вольнага агента падпісаў аднагадовы кантракт з запарожскім «Металургам», выхаванцам якога Аляксандр і быў[4]. Да канца года адгуляў у дзевяці матчах чэмпіянату і двух кубкавых гульнях, пасля чаго ў студзені 2014 года кантракт быў скасаваны па пагадненні бакоў[5].
7 лютага на правах свабоднага агента падпісаў кантракт з «Севастопалем»[6], дзе згуляў да канца сезона ў 6 матчах чэмпіянату, пасля чаго клуб быў расфарміраваны, а Максімаў стаў свабодным агентам.
У кастрычніку 2014 года на правах вольнага агента падпісаў кантракт з данецкім «Алімпікам»[7], аднак ужо ў снежні пакінуў яго, не згуляўшы ніводнага матча.
У лютым 2015 года пасля паспяховага прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У складзе жодзінцаў замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, аднак у ліпені атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона 2015. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9].
У жніўні 2016 года перайшоў у мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета», які пакінуў у студзені 2017 года.
З 2018 года пачаў выступаць на аматарскім узроўні ў чэмпіянаце Кіеўскай вобласці за клубы «Музычы» і «Шэўчэнкіўскэ», у 2019—2021 гадах гуляў за «Джуніярс» (Шпыцькы), пасля чаго завяршыў кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2000 года выклікаўся ў юнацкія зборныя Украіны розных узростаў, у складзе якіх правёў 19 гульняў і адзначыўся 4 забітымі галамі. На працягу 2003—2006 гадоў таксама правёў 15 гульняў за моладзевую зборную. Прымаў удзел у фінальнай частцы моладзевага чэмпіянату Еўропы 2006, па выніках якой зборная Украіны заваявала срэбраныя ўзнагароды, згуляў у 4 з 5 матчаў ўкраінскай каманды на турніры.
Мае ў актыве адзін сыграны матч у складзе нацыянальнай зборнай Украіны — 12 кастрычніка 2005 выйшаў на замену ў таварыскай гульні зборнай супраць нацыянальнай каманды Японіі (перамога 1:0).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oleksandr Maksymov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ UA-Футбол. "Арсенал" подписал Максимова, выкупил у "Днепра" Мазилу и продлил соглашение с Шоава
- ↑ "Кривбас" провів дозаявку на чемпіонат - UA-Футбол
- ↑ Пучков назвал фамилии всех новичков команды - UA-Футбол
- ↑ А.Максимов покидает Металлург З
- ↑ Официально: Максимов — игрок Севастополя
- ↑ Олимпик подписал полузащитника
- ↑ Двое украинцев стали футболистами "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Максимов, Сердюк, Прокопчик покинули "Торпедо-БелАЗ"
- Нарадзіліся 13 лютага
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Запарожжы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Украіны
- Ігракі зборнай Украіны па футболе
- Ігракі ФК Джуніярс Шпыцькы
- Ігракі ФК Пемброўк Атлета
- Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
- Ігракі ФК Алімпік Данецк
- Ігракі ФК Севастопаль
- Ігракі ФК Металург Запарожжа
- Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
- Ігракі ФК Арсенал Кіеў
- Ігракі ФК Дняпро Дніпро
- Ігракі ФК Харкаў
- Ігракі ФК Арсенал Харкаў
- Ігракі ФК Металіст Харкаў
- Ігракі ФК Металіст-2 Харкаў
- Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
- Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
- Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль