Альжбета Яўхімія Вішнявецкая
Альжбета Яўхімія Вішнявецкая | |
---|---|
Альжбета Яўхімія Вішнявецкая | |
Нараджэнне |
1569[1] |
Смерць |
9 лістапада 1596[2] |
Месца пахавання | |
Род | Вішнявецкія і Радзівілы |
Бацька | Андрэй Іванавіч Вішнявецкі[d][3] |
Маці | Яўхімія з Вярбіцкіх[d][3] |
Муж | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка[4][5] |
Дзеці | Аляксандр Людвік Радзівіл[2], Ян Ежы Радзівіл[2], Жыгімонт Караль Радзівіл[2], Альжбета з Радзівілаў[2], Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл[2], Мікалай Радзівіл[d][2], Крыштаф Мікалай Радзівіл[d][2], Кацярына з Радзівілаў[d][2] і Крысціна з Радзівілаў[d][2] |
Веравызнанне | кальвінізм[6] і Каталіцкая Царква[7] |
Альжбета Яўхімія Радзівіл, народжаная Вішнявецкая (1569 — 9 лістапада 1596) — прадстаўніца магнацкага і княжацкага роду, вядомая мецэнатка. Жонка вялікалітоўскага дзяржаўнага дзеяча Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі. Заснавальніца першага на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага жаночага каталіцкага кляштара ў Нясвіжы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходжанне
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіла з уплывовага роду князёў Вішнявецкіх. Была дачкой ваяводы брацлаўскага і валынскага Андрэя Вішнявецкага (каля 1528 — 1584) і яго жонкі Яўхіміі з Вярбіцкіх (1539—1589). Мела сясцёр Ганну, Соф’ю і Аляксандру.
Апісанне жыцця
[правіць | правіць зыходнік]Атрымала добрую хатнюю адукацыю.
У 15 гадоў (у 1584 годзе) страціла бацьку. Ад яго ў спадчыну атрымала гарадок і маёнтак Дзераўное ў Мінскім павеце з маёнткамі (належалі Хатава, Дзяражнае, Вострава), маёнтак Пацекі ў Навагрудскім павеце, маёнтак Жодзскі з маёнткамі ў Ашмянскім павеце.
Па рашэнні маці 24 лістапада 1584 стала жонкай князя Мікалая Хрыстафора «Сіроткі» Радзівіла. У адзін час са шлюбам у Вишняўцы Лізавета перайшла ў каталіцтва. Пасля гэтага пераехала ў Нясвіж — маёнтак мужа. Шлюб быў даволі ўдалым — Альжбета стала не толькі каханай, але і дарадчыцай М. Радзівіла.
Дзякуючы бацькоўскай спадчыне яна разгарнула значную мецэнацкую дзейнасць, падтрымліваючы будаўніцтва касцёлаў, цэркваў, дзейнасць школ, выданне кніг. Сфармавала ў Нясвіжы культурны гурток. Яе дзейнасць была накіравана на падтрымку каталіцкай царквы. За розум і чароўнасць Альжбету Радзівіл празвалі «Нясвіжскай царыцай Саўскай».
У 1590—1595 гадах у Нясвіжы на яе ўласныя сродкі быў пабудаваны першы ў Вялікім княстве Літоўскім кляштар бенедыкцінак. Тут яна была пахавана разам з двума сваімі дочкамі — Крысцінай і Кацярынай (пасля іх прах быў перанесены ў крыпту езуіцкага касцёла).
У завяшчанні прызначыла бернардынцам 1200 коп літоўскіх грошай для будаўніцтва касцёла і кляштара ў Нясвіжы[8]. Спрыяла будаўніцтву касцёла ў Дзераўным.
Памерла Альжбета Яўхімія ў Бела-Падлясцы або Нясвіжы 9 лістапада 1596 года. Была пахаваная ў магільным склепе касцёла езуітаў Нясвіжа 10 снежня 1596.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У 1584 годзе пабраліся шлюбам з Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткам.
У шлюбе нарадзіліся 6 сыноў і 3 дочкі:
- Ян Ежы Радзівіл (1588���1625), ардынат нясвіжскі, кашталян троцкі
- Альжбета Радзівіл (1585—1618), муж з 1603 года ваявода люблінскі Габрыэль Тэнчынскі (1572—1617)[9]
- Альбрэхт Уладзіслаў Радзівіл (1589—1636), ардынат нясвіжскі, кашталян троцкі і віленскі
- Крыштаф Мікалай Радзівіл (1591—1607)
- Мікалай Радзівіл
- Жыгімонт Караль Радзівіл (1591—1642), ардынат нясвіжскі, ваявода навагрудскі
- Аляксандр Людвік Радзівіл (1594—1654), ардынат нясвіжскі, маршалак вялікі літоўскі і ваявода полацкі
- Кацярына Радзівіл (1593—1600)
- Крысціна Радзівіл (1593—1599)
Зноскі
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 96. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ а б Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 89, 96. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 96, 99. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 96–98. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ Czamańska I. Wiśniowieccy: monografia rodu — Poznań: Wydawnictwo Poznańskie, 2007. — С. 98. — 552 с. — ISBN 978-83-7177-229-0
- ↑ «Lulewicz H.» Mikołaj Radziwiłł zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565)… S. 358
- ↑ Другім мужам гравюра з партрэтнай галерэі Радзівілаў называе ваяводу віцебскага Крыштафа Кішку, але гэты факт, хоць і шырока растыражаваны ў літаратуры, не знаходзіць пацверджання ні ў біяграфіі Крыштафа Кішкі, ні ў логіцы падзей. Габрыэль Тэнчынскі памёр у 1617 годзе, праз год памерла і сама Альжбета. Малаверагодна, што яна магла ажаніцца хоць з кім у такім хуткім часе. Да таго ж Рэгіна Галоўчынская, першая жонка Крыштафа Кішкі, памерла толькі ў 1640 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Lulewicz H. Radziwiłł Mikołaj zwany Czarnym h. Trąby (1515—1565) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — Tom XXX/2, zeszyt 125. — S. 349—361. (польск.)
- Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2006. — С. 495.
- Цар і царыца з Фарнага касцёла // Женский журнал. — 2009. — № 1. — С.70-71. (3Ок8676) (Форма імя: Вішнявецкая, Альжбэта Эўфімія.)