Перайсці да зместу

Альвара Арбелоа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Альвара Арбелоа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Альвара Арбелоа Кока
Мянушкі Труфель, Спартанец, Рабакоп
Нарадзіўся 17 студзеня 1983(1983-01-17)[1][2][…] (41 год)
Грамадзянства Сцяг Іспаніі Іспанія
Рост 184 см
Вага 78 кг
Пазіцыя правы абаронца
Маладзёжныя клубы
1995—2001 Сцяг Іспаніі Рэал Сарагоса
2001—2002 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2006 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 55 (1)
2002—2003   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд C 16 (0)
2003—2006   Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд Кастылья 84 (0)
2006—2007 Сцяг Іспаніі Дэпартыва Ла-Карунья 20 (0)
2007—2009 Сцяг Англіі Ліверпул 66 (2)
2009—2016 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 153 (3)
2016—2017 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2001 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 17) 1 (0)
2001 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 19) 4 (0)
2005 Сцяг Іспаніі Іспанія (да 21) 1 (0)
2008—2014 Сцяг Іспаніі Іспанія 56 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата ПАР 2010
Кубкі канфедэрацый
Бронза ПАР 2009
Срэбра Бразілія 2013
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Золата Польшча/Украіна 2012
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 мая 2017.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 мая 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

А́львара Арбело́а Ко́ка (ісп.: Álvaro Arbeloa Coca; нар. 17 студзеня 1983, Саламанка, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2008—2014), у яе складзе чэмпіён свету і Еўропы. Гуляў пераважна на пазіцыі правага абаронцы, аднак мог гуляць у якасці цэнтральнага абаронцы. Падчас свайго вяртання ў Мадрыд часцяком гуляў з правага боку абароны.

Альвара быў падпісаны мадрыдскім «Рэалам» ў зусім юным узросце і пачаў выступаць за юнацкую каманду клуба, якую ў той час трэніраваў Рафаэль Бенітэс. З цягам часу ён стаў сталым іграком рэзервовай каманды і двойчы згуляў за асноўны склад, аднак так і не здолеў там замацавацца. 24 ліпеня 2006 года Арбелоа перайшоў у «Дэпартыва», матываваўшы гэты трансфер жаданнем рэгулярна гуляць.

Неўзабаве ён прыцягнуў увагу «Ліверпула», і 31 студзеня 2007 года перайшоў у гэты англійскі клуб. Сума ўгоды склала 2,5 мільёна фунтаў, прычым 50 % з іх атрымаў «Рэал». Яго дэбют у «Ліверпуле» адбыўся 10 лютага ў матчы супраць «Ньюкасла», які скончыўся паражэннем яго каманды. Альвара ў гэтай сустрэчы выйшаў на замену Джэрмейну Пенанту. Аднак паўнавартасным яго дэбютам варта лічыць матч супраць «Барселоны» на «Камп Ноу», які адбыўся 21 лютага ў рамках 1/8 розыгрышу Лігі чэмпіёнаў. Арбелоа выйшаў на гэту гульню ў стартавым складзе на пазіцыю левага абаронцы. Ягонай прамой задачай было зачыніць у гаспадароў Ліянеля Месі.

7 красавіка 2007 года Арбелоа забіў свой першы гол за «Ліверпул», стаўшы тым самым першым за 14 з паловай гадоў іграком «Ліверпула», якія носяць футболку з другім нумарам, які вызначыўся ў афіцыйным матчы, і першым за такі ж тэрмін другім нумарам, які забіў гол у Прэм'ер-лізе. Перад сезонам 2007/08 Альвара змяніў нумар «2» на нумар «17», які вызваліўся пасля сыходу з каманды Крэйга Беламі.

Вяртанне ў «Рэал»

[правіць | правіць зыходнік]

29 ліпеня 2009 года было абвешчана, што «Рэал» і «Ліверпул» дасягнулі пагаднення аб перадачы Арбелоа ў іспанскі клуб. Сума трансферу склала 5 млн фунтаў стэрлінгаў.

Улетку 2016 года Арбеоа ў якасці свабоднага агента пакінуў «Рэал» і 31 жніўня 2016 года падпісаў кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд»[3]. Аднак правёў за лонданцаў толькі ты матчы: тры ў чэмпіянаце Англіі і адзін у Кубку лігі. У маі 2017 года «В��ст Хэм» абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт з абаронцам[4], і ў чэрвені 2017 года Арбелоа абвясцяў аб завяршэнні кар’еры[5].

27 сакавіка 2008 года адбыўся дэбют Альвара ў нацыянальнай зборнай Іспаніі. На 73-й хвіліне таварыскага матча супраць італьянцаў Арбелоа выйшаў на замену Серхіа Рамасу.

Сцяг Іспаніі «Рэал Мадрыд»

Сцяг Іспаніі Іспанія