Перайсці да зместу

Алтайскі раён (Алтайскі край)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алтайскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1925
Насельніцтва
  • 26 279 чал. (2021)[4]
Плошча
  • 3 490 км²
Вышыня
над узроўнем мора
695 м
Алтайскі раён на карце
Часавы пояс UTC+7, OMST[2] і KRAT[2]
Тэлефонны код 38537
Афіцыйны ��айт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алта́йскі раён (руск.: Алта́йский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Алтайскае.

Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы края ў перадгор’ях Алтая. Мяжуе з Саланешанскім, Смаленскім, Савецкім раёнамі края і Рэспублікай Алтай. Рэльеф — горны і перадгорны. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Катунь, Сараса, Бірукса, Каменка, Куяган, Пясчаная, размешчана возера Ая. Глебы — чарназёмы вышчалачаныя гладкія і сярэднегумусныя, падзолістыя.

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −16 °C, ліпеня +20 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 937 мм. Раён вядомы сваім спрыяльным мікракліматам — зімой тут крыху цяплей, а летам крыху халадней, чым у іншых месцах Алтая. З-за непасрэднай блізкасці гор, тэрыторыя раёна абаронена ад моцных вятроў і выпадае значная колькасць ападкаў.

  1. а б в OKTMO 179/2016 — 2016. Праверана 7 кастрычніка 2016.
  2. а б (unspecified title) — 2016.
  3. Geographic Names Server — 2018.
  4. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx