Алекс дэ ла Іглесіа
Алекс дэ ла Іглесіа | |
---|---|
ісп.: Álex de la Iglesia | |
Дата нараджэння | 4 снежня 1965[1] (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Караліна Банг[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, пісьменнік, кінасцэнарыст, рэжысёр, акцёр |
Прэміі |
Time Machine Award[d] (2005) |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0407067 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Áлекс дэ ла Іглéсіа (ісп.: Álex de la Iglesia; нар. 4 снежня 1965, Більбаа, Іспанія) — іспанскі (баскская) кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст і прадзюсар.
Скончыў філасофскі факультэт універсітэта, працаваў у выдавецтве, ствараў гісторыі для коміксаў. Пачаў кар’еру ў кіно з пасады асістэнта ў Энрыке Урбісу ў фільме «Усё для грошай» (ісп. Todo por la pasta), у 1988 годзе зняў першую самастойную працу — кароткаметражку «Мама» — антыўтопію пра сям’ю, якая жыве ў падвале пасля сусветнага катаклізму.
У 2009—2011 гадах узначальваў Іспанскую акадэмію кінематаграфічных мастацтваў і навук.
У вольны ад рэжысуры час дэ ла Іглесіа дублюе амерыканскія мультфільмы на іспанскую мову. Сцэнарыі практычна ўсіх фільмаў рэжысёра напісаў Хорхэ Герыкаэчэварыя.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Мірындавыя забойцы» — Mirindas asesinas, 1991
- «Аперацыя Мутанты» — Acción mutante (Mutant Action) 1993
- «Дзень звера» — El día de la bestia (The Day of the Beast), 1995
- «Пердыта Дуранга» — Perdita Durango (Dance with the Devil), 1997.
- «Памерці са смеху» — Muertos de risa (Dying of Laughter) 1999
- «Камуналка» — La Comunidad (Common Wealth), 2000.
- «800 куль» — 800 balas (800 Bullets): 2002
- «Ідэальнае злачынства» — Crimen ferpecto (Perfect Crime), 2004
- «Дзіцячы пакой» — Películas para no dormir: La habitación del niño, 2006 (тэлевізійны фільм)
- «Забойствы ў Оксфардзе» — Los crímenes de Oxford (The Oxford Murders) 2008
- «Сумная балада для трубы» — Balada triste de trompeta (A Sad Trumpet Ballad), 2010
- «Апошняя іскра жыцця» — La chispa de la vida (As Luck Would Have It) 2011
- «Ведзьмы з Сугарамурдзі» — Las brujas de Zugarramurdi (Witching and Bitching)
Прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 1996 г. — прэмія Гоя, найлепшы рэжысёр, фільм «Дзень звера»
- 2010 г. — Венецыянскі кінафестываль: прыз Срэбны леў, найлепшы рэжысёр, найлепшы сцэнарый, фільм «Сумная балада для трубы».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #13160578X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 снежня 2014.