Алег Ігнатавіч Семянкоў
Алег Ігнатавіч Семянкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1935 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (1966) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Алег Ігнатавіч Семянкоў (нар. 4 чэрвеня 1935, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1966), старшы навуковы супрацоўнік (1968), прафесар (1982).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Сінхронна-сочачыя сістэмы», 1959), Інстытут аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР (аспірантура, 1965).
Месца работы, пасада: Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1961—1965), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1965—1987, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1970 — дырэктар інстытута, загадчык лабараторыі спецыялізаваных устройстваў вылічальнай тэхнікі), Мінскі НДІ прыборабудавання (з 1987, начальнік аддзялення), Інстытут радыяцыйнай бяспекі (з 1991, намеснік дырэктара), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1993, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара), Прэзідыум НАН Беларусі (з 1998, намеснік вучонага сакратара, начальнік аддзела міжнародных сувязей), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 2002, аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій, вядучы навуковы супрацоўнік).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя інтарэсы: тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання; тэхнічныя і праграмныя сродкі сістэм камп’ютарнай графікі; геаметрычнае мадэляванне і апаратна-праграмныя комплексы САПР у машына- і прыборабудаванні.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн «Знак Пашаны» (1979),
- Дзяржаўная прэмія БССР (1978),
- Дзяржаўная прэмія СССР (1985).
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1985),
- 3 залатыя і 3 сярэбраныя медалі ВДНГ СССР.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Савік М. П. Семянкоў Алег Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Семенков Олег Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 628—629.
- Семенков Олег Игнатьевич // Объединенный институт проблем информатики НАН Беларуси : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 75—78. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Семянкоў Алег Ігнатавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Семенков Олег Игнатьевич (руск.) // Сайт АІПІ НАН Беларусі
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАНБ
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя залатым медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускай інфарматыкі
- Постаці савецкай інфарматыкі