Акінак
Акіна́к (стар.-грэч.: ἀκινάκης) — зброя колюча-сякучага прызначэння, кароткалязовы меч ці кінжал даўжынёй 17-40 см.
Былі найбольш распаўсюджаны ў скіфай у VI — III ст. да н.э. Меў выдатныя колючыя ўласцівасці і дастатковую масу (да двух кілаграмаў) для нанясення сякучых удараў. Акінакі кавалі з адной нарыхтоўк жалеза. Клінкі былі часцей за ўсё двухлязовыя, рэдка — адналязовыя. Па форме маглі быць вузкія трохвугольныя падоўжаныя альбо прамыя з паралельнымі лёзамі і кароткім вастрыём. Дол, як правіла, адсутнічаў. Меў сэрцападобнае перакрыжаванне і плоскае наверша ў выглядзе папярочнага кароткага бруска ці паўмесяца. Разам з пэўнай разнавіднасцю трэнзеля, акінак з’яўляўся адным з элементаў так званай скіфскай трыяды — комплексу прадметаў, характэрных для скіфскай культуры. Археалагічныя знаходкі акінкаў і іншых складнікаў трыяды дазваляюць прасачыць засведчанае Герадотам і Дыядорам пранікненне ўсходне-іранскіх «царскіх скіфаў» праз Пярэднюю Азію і Каўказ да Паўночнага Прычарнамор’я.
Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі вядомы дзве знаходкі, абедзве каля в. Асарэвічы Брагінскага раёна: першую выкапала В. М. Мельнікоўская ў 1957 годзе, другую М. І. Лашанкоў у 2007 годзе. Апошні акінак меў агульную даўжыню каля 32 см, ромбападобнае ў сячэнні лязо даўжынёй 22 см, антэннае наверша пашкоджана карозіяй. Абодва належалі да Мілаградскай археалагічнай культуры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гвоздев, С. А. Холодное оружие Востока и Запада: Техника самообороны / С. А. Гвоздев. — Мн.: Современное cлово, 2000. — 175 с. — С. . — ISBN 985-443-172-Х.
- Лашанкоў, М. І. Акінак / М. І. Лашанкоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 26. — ISBN 978-985-11-0353-5.
- Лошенков, М., Кенько, П. Новые находки милоградского времени в Беларуси / Михаил Лошенков, Павел Кенько // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 214—216.
- Мельниковская, О. Н. Племена Южной Белоруссии в раннем железном веке / О. Н. Мельниковская; АН СССР, Ин-т археологии. — М.: Наука, 1967. — 192, [3] с.
- Мелюкова, А. І. Вооружение скифов. — М.: Наука, 1964. — 91 с.; 16 отд. л. илл. в папке. — (Археология СССР. Свод археологических источников; Вып. Д1—04).
- Петровская, Е. А. Находки скифского времени у с. Казаровичи Киевской области // Археологические исследования на Украине в 1968 г. Вып. 3. — Киев, 1971. — С.