Перайсці да зместу

Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы
ісп.: Partido Socialista Unido de Venezuela
Выява лагатыпа
Лідар Нікалас Мадура
Заснавальнік Уга Чавес
Дата заснавання 24 сакавіка 2007
Штаб-кватэра Марыперэс, Каракас
Краіна
Ідэалогія Сацыялізм 21-га стагоддзя
Чавізм
Баліварыянізм
Марксізм
Інтэрнацыянал
Колькасць членаў 5.7 мільёнаў (2007)
Месцаў у
97 / 165
Нацыянальнай асамблеі
Сайт http://www.psuv.org.ve/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы (ісп.: Partido Socialista Unido de Venezuela, PSUV) — левая палітычная партыя, якая ўтварылася 24 сакавіка 2007 года пасля Баліварыянскай рэвалюцыі на чале з прэзідэнтам Уга Чавесам. Сёння PSUV з’яўляецца кіруючай партыяй і найбуйнейшым левым рухам Заходняга паўшар’я, налічваючы да 7 мільёнаў членаў.

На апошніх парламенцкіх выбарах 26 верасня 2010 г. партыя атрымала, па папярэдніх дадзеных, не менш 93 месцаў у парламенце са 165, хоць да выбараў яна мела абсалютную большасцю ў парламенце (116 месцаў) з-за байкоту апазіцыяй папярэдніх выбараў.

На выбарах кіраўнікоў штатаў партыя перамагла ў 20 правінцыях з 23. Апазіцыя дамаглася ўлады толькі ў трох абласцях — Амасонас, Лара і Міранда.