Авалон (горад)
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Авалон (фр.: Avallon) — старадаўні бургундскі горад у французскім дэпартаменце Ёна, за 34 км на паўднёвы ўсход ад Асера, на рацэ Кузен. Нас. 7,7 тыс. чал. (2006).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнік у антычнасці як паштовая станцыя Aballo. Некаторыя гісторыкі спрабавалі звязаць французскі Авалон з краінай нябожчыкаў з Артураўскага цыклу, а зніклага ў Бургундыі брэтонскага караля Рыотама — з каралём Артурам. У Сярэднія вякі тут стаяў замак феадала вобласці Авалонэ, які насіў тытул віконт і знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад герцагаў Бургундскіх. У 1002 годзе замак на працягу трох месяцаў аблажыў Роберт I Стары. Пасля гібелі Карла Смелага (1477) гэтую частку Бургундыі анексавала французская карона.