Ітэрацыя (праграмаванне)
Выгляд
Ітэрацыя ў праграмаванні — арганізацыя апрацоўкі дадзеных, падчас каторай дзеянні паўтараюцца шматкроць, ня прыводзячы пры гэтым да выкліка саміх сябе (у адрозненне ад рэкурсіі) [1]. Калі дзеянне неабходна паўтараць вялікую колькасць раз, у праграмаванні выкарыстоўваюцца цыклы. Напрыклад, трэба вывесці 200 разоў на экран тэкст «Hello, World!". Замест двухсотразовага паўтарэння адной і той жа каманды вываду тэксту часта ствараецца цыкл, каторы паўтараецца 200 разоў і 200 разоў выконвае тое, што напісана ў змесце цыклу. Адзін крок цыкла і называецца ітэрацыяй.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Е.А. Роганов. Рекурсия и итерация // Основы информатики и программирования: Учебное пособие. — Москва: МГИУ, 2001