Італьянскі сіндыкальны саюз
Італьянскі сіндыкальны саюз | |
---|---|
Unione Sindacale Italiana | |
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | Генуя, Італія |
Тып арганізацыі | прафсаюз |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1912 |
Член у |
|
usiait.it |
Італьянскі сіндыкальны саюз (італ.: Unione Sindacale Italiana) — прафсаюз у Італіі, які раней стаяў на прынцыпах анарха-сіндыкалізму, у цяперашні час прытрымліваецца лібертарнага сацыялізму, рабочага самакіравання і федэралізму[1].
ІСС была створана ў 1912 годзе былымі членамі Усеагульнай канфедэрацыі працы.
Пасля прыходу да ўлады ў Італіі Беніта Мусаліні Італьянскі сіндыкальны саюз быў забаронены ў 1926 годзе, аднак працягнуў дзейнасць у падполлі. Члены ІСС удзельнічалі ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі на баку Федэрацыі анархістаў Іберыі. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны большасць членаў ІСС стварыла Усеагульную італьянскую канфедэрацыю працы[2].
Пачынаючы з 1950 года ІСС з’яўлялася малалікай арганізацыяй і існавала толькі ў некалькіх рэгіёнах Італіі. Толькі ў 1983 годзе прафсаюз здолеў правесці з’езд і аднавіць паўнавартасную дзейнасць. У 2016 годзе ІСС выйшла з Міжнароднай асацыяцыі працоўных і разам з іспанскай Нацыянальнай канфедэрацыяй працы заснавала Міжнародную канфедэрацыю працы[3].
Зноскі
- ↑ Statuto e Principi – USI-CIT (італ.). Праверана 27 жніўня 2022.
- ↑ Maurizio Antonioli (1991). Armando Borghi e l'unione sindacale italiana.
- ↑ L’Unione Sindacale Italiana a congresso, redazionale (n°215) - Cenerentola Info . www.cenerentola.info.