Інгеборга Шведская
Інгеборга Шведская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Агнеса Брандэнбургская[d] | ||||||
Пераемнік | Яўфімія Памеранская[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1277 |
||||||
Смерць |
15 жніўня 1319 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Фолькунгі | ||||||
Бацька | Магнус Ладулас[1] | ||||||
Маці | Гэльвіґа Гольштэйнская[1] | ||||||
Муж | Эрык VI[d][2] | ||||||
Дзеці | Valdemar Eriksson[d][1], Erik Eriksson[d][1] і Magnus Eriksson[d][1] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Інгеборга Вальдэмарсдотэр Шведская (шведск.: Ingeborg Valdemarsdotter av Sverige; 1277, Швецыя — 15 жніўня 1319, Роскіле, Зеландыя) — каралева-кансорт Даніі, жонка караля Даніі Эрыка VI. Дачка караля Швецыі Магнуса Ладуласа і Хельвігі Гольштэйнскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Інгеборга была дачкой караля Швецыі Магнуса I і Хельвіг Гольштэйнскай. У 1288 годзе паміж Інгеборгай і каралём Даніі Эрыкам VI быў заключаны шлюб, аднак вяселле адбылося толькі ў 1296 годзе ў Хельсінгбарге. Шлюб быў часткай дынастычнай палітыкі: у 1298 годзе яе брат, кароль Швецыі Біргер ажаніўся з сястрой яе мужа, прынцэсай Мартай. Шлюб не мог адбыцца да 1297 года з-за канфлікту паміж яе мужам і арцыбіскупам Енсам Грандам.
Каралева Інгеборга апісваецца як прыгожая і пяшчотная. Лічыцца, што яна не адыгрывала ніякай палітычнай ролі. У яе было восем сыноў, усе памерлі ў маленстве, а таксама шэсць выкідкаў. Розныя крыніцы паведамляюць, што дзяцей было ад васьмі да чатырнаццаці; у любым выпадку яе шматлікія цяжарнасці заканчваліся альбо выкідкамі, альбо нараджэннем дзяцей, якія неўзабаве паміралі.
Яна і яе муж былі саюзнікамі яе старэйшага брата, караля Біргера і сястры Магнуса Марты шведскай падчас барацьбы за шведскі трон: яны далі прытулак іх сыну ў 1306 годзе, а ў 1318 годзе самі Біргер і Марта знайшлі ў іх сховішча.
У 1318 годзе каралева Інгеборга нарадзіла сына, які выжыў пры нараджэнні .Аднак, калі каралева прадэманстравала немаўля публіцы са сваёй карэты, карэта раптоўна зламалася і перакулілася, падчас чаго дзіця выпала з яе хватак, зламала шыю і памёрла. Пасля гэтага яна з-за тугі пайшла ў манастыр у Роскіле.
Паводле адной з версій Магнус прымусіў яе сысці ў манастыр, абвінавачваючы ў гібелі сына; паводле іншай — яна сама прыняла гэтае рашэнне з-за смутку, выкліканай гібеллю яе братоў Эрыка і Вальдэмара Магнусанаў. У 1319 годзе яна прадказала сваю ўласную смерць, а таксама смерць свайго мужа і арцыбіскупа. Неўзабаве пасля гэтага яна памерла, а затым памёр і яе муж.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dehn-Henning Nielsen: Kings och Queens i Danmark, Copenhagen 2007, ISBN 978-87-89542-71-3
- Kay Nielsen, Ib Askholm: Danmarks kongelige familier i 1000 år, 2007, ISBN 978-87-91679-09-4 Kay Nielsen, Ib Askholm: Danmarks Kongelige familier i 1000 år, 2007, ISBN 978-87-91679-09-4
- Rikke Agnete Olsen: Kongerækken, København 2005, ISBN 87-595-2525-8 Rikke Agnete Olsen: Kongerækken, København 2005, ISBN 87-595-2525-8
- Salmonsens konversationsleksikon / Anden Udgave / Bind XII: Hvene—Jernbaner
- Dansk biografisk Lexikon / VIII. Bind. Holst — Juul