Ілья Ільіч Саламатаў
Ілья Ільіч Саламатаў | |
---|---|
руск.: Илья Ильич Саламатов | |
Дата нараджэння | 27 ліпеня (9 жніўня) 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1989 (81 год) |
Род дзейнасці | навуковец, кіраўнік |
Навуковая сфера | машынабудаванне |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1962) і член-карэспандэнт АН БССР (1969) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Ілья Ільіч Салама́таў[1] (руск.: Илья Ильич Саламатов; 27 ліпеня 1907 — 3 студзеня 1989) — беларускі вучоны ў галіне хімічнага машынабудавання, доктар тэхнічных навук (1962), прафесар (1971), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Малая Бярсеніха[1][2] (сучасная Саламатава, Уржумскі раён Кіраўскай вобласці Расіі[3]). Быў выхаванцам дзіцячага дома ва Уржуме і эвакуіраваны ў Вятку. Вучыўся ў прыходскай, потым сярэдняй школах[4]. У прафесійна-тэхнічным вучылішчы атрымаў спецыяльнасць слесара-механіка[4]. Працаваў слесарам у 1-й Вяцкай дзяржтыпалітаграфіі. З 1927 года вучыўся на вячэрніх падрыхтоўчых курсах Маскоўскага хіміка-тэхналагтчнага інстытута імя Д. І. Мендзялеева і адначасова працаваў тэхнікам-чарцёжнікам, інжынерам-канструктарам у акцыянерным таварыстве «Хімбуд», пазней пераўтвораным у Дзяржаўны навукова-даследчы інстытут хімічнага машынабудавання[4]. У 1929 годзе паступіў на вячэрняе аддзяленне Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Інстытут скончыў у 1934 годзе. Працаваў галоўным інжынерам мантажу і пуску групы цэхаў спецыяльнага прызначэння хімічнага камбіната ў г. Кінешма, галоўным інжынерам Дземіхаўскага апаратурна-будаўнічага завода «Хімапаратура», намеснікам, начальнікам тэхнічнага аддзела Галоўхіммаша[4]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны 24 чэрвеня 1941 года быў прызваны ў Чырвоную Армію[2]. Службу праходзіў у складзе 4-й ударнай арміі. Дэмабілізаваўся ў пачатку 1946 года, інжынер-палкоўнік. Быў прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай частцы Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута хімічнага машынабудавання, пасаду дырэктара якога займаў у 1959—1965 гадах. З 1967 па 1977 год І. І. Саламатаў на пасадзе намесніка дырэктара Інстытута ядзернай энергетыкі Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па радыяцыйнай хіміі, радыяцыйна-хімічным машынабудаванні. Пачынальнік даследаванняў па выкарыстанню пластычных мас у хімічным машынабудаванні. Прапанаваў канструкцыі вакуумнага абсталявання для атамнай прамысловасці, выкарыстанне вібрацыйнай тэхнікі і ультрагуку для інтэнсіфікацыі працэсаў экстракцыі і растварэння. Аўтар больш за 50 навуковых, 30 вынаходстваў[5].
Быў адным з ініцыятараў і арганізатараў Усесаюзнага навукова-тэхнічнага часопіса «Хімічнае машынабудаванне», у склад рэдакцыйнага савета якога ўваходзіў з пачатку яго арганізацыі, а з 1960 года быў галоўным рэдактарам[5]. З моманту арганізацыі Камісіі па машынабудаванні Савета эканамічнай узаемадапамогі быў членам секцыі хімічнага машынабудавання ад СССР аж да ўтварэння Міністэрства хімічнага і нафтавага машынабудавання[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «За адвагу» (1942)
- Ордэн Чырвонай Зоркі (1943)
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (1944)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1945)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1954, 1962)
- Сталінская прэмія (1949)
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Саламатов Илья Ильич (руск.) // Праект «Память народа»
- ↑ Саломатово (Малая Берсениха) // Краеведчесий портал «Родная Вятка» (руск.)
- ↑ а б в г Имя в белорусской науке: Илья Ильич Саламатов (руск.)
- ↑ а б в Саламатаў Ілья Ільіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саламатаў Ілья Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 98—99. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Тихонов С. Г. Оборонные предприятия СССР и России: [в 2 т.] / С. Г. Тихонов. — М.: ТОМ, 2010. (руск.) — ISBN 978-5-903603-02-2.
- Салама́тов Илья Ильич (руск.) // Часопіс «Изобретатель». № 4 (196) 2016. — С. 39—40.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ілья Ільіч Саламатаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Саламатов Илья Ильич (руск.) // Праект «Память народа»
- История института // Сайт АО «НИИхиммаш» Архівавана 12 чэрвеня 2021. (руск.)
- Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Саламатаў Ілья Ільіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Нарадзіліся ва Уржумскім павеце
- Памерлі 3 студзеня
- Памерлі ў 1989 годзе
- Супрацоўнікі АІЭЯД «Сосны»
- Дактары тэхнічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Прафесары
- Члены КПСС
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 27 ліпеня
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Машынабудаўнікі СССР
- Афіцэры СССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны