Перайсці да зместу

Ілулісат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Ілулісат
Ilulissat
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
Плошча
  • 11,25 км²
Вышыня цэнтра
2 010 м
Насельніцтва
4453 чалавекі (2005)
Тэлефонны код
94
Паштовыя індэксы
3952
Ілулісат на карце Грэнландыі
Ілулісат (Грэнландыя)
Ілулісат
Ілулісат (Грэнландыя)
Ілулісат

Ілулісат, таксама Якабсхаўн — горад і адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта, размешчанага ў Заходняй Грэнландыі. Плошча тэрыторыі муніцыпалітэта 47000 км². Насельніцтва муніцыпалітэта дасягае 4996 чал., з якіх у горадзе, размешчаным у 200 км на поўнач ад Палярнага круга, пражывае 4533 чалавек (на 2005), гэта трэці па колькасці насельніцтва горад Грэнландыі. У перакладзе з грэнландскай мовы слова «ілулісат» азначае «айсбергі». Асноўная галіна — турызм.

Археалагічныя раскопкі датуюць першыя паселішчы людзей у гэтай мясцовасці перыядам каля 3500 гадоў таму, у гэтай мясцовасці раней знаходзілася адно з найбуйнейшых паселішчаў на востраве, дзе пражывала каля 250 чалавек. Сучасны горад быў заснаваны ў 1741 годзе дацкімі місіянерамі.

У 1879 годзе тут нарадзіўся этнограф і даследчык Арктыкі Кнуд Расмусен. Сёння яго дом служыць музеем, дзе прадстаўлены матэрыялы і экспанаты якія ён сабраў у сваіх экспедыцыях. Таксама ў горадзе знаходзіцца Мастацкі музей Ілулісата — галоўны выставачны цэнтр паўночнай часткі краіны і Музей холаду, прысвечаны геалогіі і гляцыялогіі вострава, а таксама ў ім прадстаўлена экспазіцы�� вырабаў дацкіх пасяленцаў і інуітаў.

27-29 мая 2008 года тут праводзілася Канферэнцыя па Паўночным Ледавітым акіяне, на якой прысутнічалі міністры замежных спраў Канады, Даніі, Нарвегіі, Расіі і ЗША.

Традыцыйнымі промысламі мясцовага насельніцтва галоўным чынам з'яўляюцца лоўля рыбы і бой марскога звера. Але асноўны даход жыхары атрымліваюць ад турызму.

Год Колькасць
1977 3 572 [1]
1978 3 423 [1]
1979 3 535 [1]
1980 3 648 [1]
1981 3 724 [1]
1982 3 759 [1]
1983 3 878 [1]
1984 3 862 [1]
1985 3 929 [1]
1986 4 043 [1]
1987 4 135 [1]
Год Колькасць
1988 4 214 [1]
1989 4 239 [1]
1990 4 191 [1]
1991 4 135 [1]
1992 4 156 [1]
1993 4 072 [1]
1994 4 057 [1]
1995 4 052 [1]
1996 4 086 [1]
1997 4 168 [1]
1998 4 159 [1]
Год Колькасць
1999 4 169 [1]
2000 4 200 [1]
2001 4 145 [1]
2002 4 285 [1]
2003 4 525 [1]
2004 4 470 [1]
2005 4 533 [1]
2006 4 511 [1]
2007 4 512 [1]
2008 4 584 [1]
2009 4 528 [1]
Год Колькасць
2010 4 546 [1]
2011 4 606 [1]
2012 4 621 [1]
2013 4 541 [1]
2014 4 530 [1]
2015 4 491 [1]
2016 4 442 [1]
2017 4 555 [1]
2018 4 563 [1]
2020 4 670 [1]
2022 4 737 [2]

Транспартнае паведамленне ажыццяўляецца паветраным шляхам, які абслугоўвае мясцовая авіякампанія Air Greenland.

Фіёрд Ілулісат

[правіць | правіць зыходнік]

40-кіламетровы фіёрд Ілулісат запоўнены айсбергамі, якія спаўзаюць з ледавіка Сермек-Куджалек, што мае шырыню каля 5 км пры таўшчыні лёду ў ніжняй частцы каля 150 метраў, з'яўляецца самым прадуктыўным у Паўночным паўшар'і. У 2004 годзе быў унесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао Statbank Greenland Праверана 12 лютага 2020.
  2. Statbank Greenland