Перайсці да зместу

Ілзэ Марысаўна Ліепа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілзэ Марысаўна Ліепа
Род дзейнасці актрыса, пісьменніца, балерына
Дата нараджэння 22 лістапада 1963(1963-11-22)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Марыс-Рудольф Эдуардавіч Ліепа
Муж Сяргей Стадлер[d]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі The Crystal Turandot

Чайка[d] (2000)

Залатая маска

прэмія «Алімпія»[d] (2003)

Сайт ilze-liepa.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ілзэ Марысаўна Ліепа (нар. 22 лістапада 1963, Масква) — савецкая і расійская балерына, актрыса; народная артыстка РФ (2002), народная артыстка Карэліі (2007), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ (2003) і нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска» (2003).

Нарадзілася 22 лістапада 1963 года ў сям’і народнага артыста СССР Марыса Ліепы і актрысы Маскоўскага драматычнага тэатра імя А. Пушкіна Маргарыты Жыгуновай. Брат — Андрыс Ліепа, артыст балета, акцёр, народны артыст РФ (2009), адной крыві сястра — Марыя Ліепа.

У 1981 годзе скончыла Маскоўскае акадэмічныя харэаграфічнае вучылішча (клас Н. В. Золатавай), а ў 1991 годзе скончыла педагагічнае аддзяленне ГІТІСа.

У пачатку сваёй артыстычнай кар’еры ў Вялікім тэатры Ілзэ Ліепа выконвала характэрныя танцы ў операх «Кармэн», «Іван Сусанін», «Князь Ігар», «Хаваншчына», «Травіята».

У канцы 1990-х дэбютавала як драматычная актрыса ў Санкт-Пецярбургскай антрэпрызе, затым у красавіку 2000 у тэатры «Модернъ» п / р Святланы Урагавай адбылася прэм’ера спектакля «Сон імператрыцы», дзе Ілзэ выканала ролю імператрыцы Кацярыны.

У 2011 годзе была ў складзе журы на конкурсе «Еўрабачанне для маладых танцораў 2011». З 2011 года вядзе аўтарскую праграму «Балет FM» на радыё «Арфей».

Мае ўласную студыю пілатэс, дзе асабіста праводзіць заняткі. Сістэматычныя заняткі пілатэс ў спалучэнні з балетнымі методыкамі зрабіліся асновай для напісання кнігі «Метад Ліепа», якая апісвае комплекс практыкаванняў, распрацаваны балерынай для падтрымання сябе ў форме (выдадзена «Альпіна нон-фікшн»).

У студзені 2014 гады выйшла кніга яе казак для дзяцей «Тэатральныя казкі», калі Ілзэ Ліепа была цяжарнай.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 ліпеня 2016.