Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі
Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | усходазнавец, арабіст, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 4 (16) сакавіка 1883[1] ці 1883[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1951[4][5] ці 1951[2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Бацька | Юльян Фаміч Крачкоўскі |
Жонка | Вера Аляксандр��ўна Крачкоўская[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі (4 (16) сакавіка 1883, Вільня — 24 студзеня 1951, Ленінград) — рускі і савецкі арабіст, акадэмік Расійскай акадэміі навук (з 1921; з 1925 года — АН СССР). Адзін са стваральнікаў школы савецкай арабістыкі, член Імператарскай Праваслаўнага Палесцінскага Таварыства. Адзін з аўтараў першага выдання «Энцыклапедыі ісламу».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Юльяна Фаміча Крачкоўскага, дырэктара настаўніцкага інстытута ў горадзе Вільні. У дзіцячыя гады праяўляў цікавасць да ўсходніх культур, самастойна вывучаў ўсходнія мовы. З 1901 па 1905 гады навучаўся на факультэце ўсходніх моў Пецярбургскага ўніверсітэта і скончыў там курс арабска-персідска-турэцка-татарскай. Атрымаў залаты медаль за твор па арабскай славеснасці «Валадаранне халіфа аль-Мехдзі».
З 1910 года — прыват-дацэнт (з 1918 года прафесар) факультэта ўсходазнаўства Пецярбургскага-Ленінградскага ўніверсітэта па арабскай паэзіі, хрысціянска-арабскай пісьменнасці і сучаснай літаратуры арабаў.
І. Ю. Крачкоўскі быў віцэ-прэзідэнтам Геаграфічнага таварыства СССР (1938—1945). Уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці АН СССР. Аддзяленне літаратуры і мовы».
Прафесар і член навуковых саветаў многіх навучальных і даследчых устаноў СССР, член шэрагу замежных акадэмій і востоковедных таварыстваў (АН у Дамаску, Каралеўскага азіяцкага таварыства Вялікабрытаніі і Ірландыі, Нямецкага ўсходазначага таварыства, Фламандскай, Польскай, Іранскай АН і інш.)
Быў жанаты з ўсходазнаўцай В. А. Крачкоўскай.
Памёр у 1951 годзе. Пахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.
Зноскі
- ↑ Грязневич П. А. Крачковский Игнатий Юлианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 356. Праверана 1 ліпеня 2016.
- ↑ а б Люди и судьбы. Биобиблиографический словарь востоковедов - жертв политического террора в советский период (1917-1991) — СПб.: Петербургское Востоковедение, 2013. — 496 с. — (Социальная история отечественной науки о Востоке) — ISBN 978-5-85803-225-0
- ↑ а б Грязневич П. А. Крачковский Игнатий Юлианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 356. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Грязневич П. А. Крачковский Игнатий Юлианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 356. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Ignatij Ûlianovič Kračkovskij // AlKindi
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. — ISBN 5-85270-037-1
- Асобы
- Нарадзіліся 16 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі СПбДУ
- Выпускнікі ўсходняга факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены АН СССР
- Кавалеры ордэна Леніна
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Арабісты
- Перакладчыкі Карана