Перайсці да зместу

Іван Фёдаравіч Харламаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Фёдаравіч Харламаў
Дата нараджэння 30 чэрвеня 1920(1920-06-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 2003(2003-04-12) (82 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўнік
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Іван Фёдаравіч Харламаў (30 чэрвеня 1920, в. Шарпілаўка, Гомельскі раён — 12 красавіка 2003) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі педагагічных навук СССР (1990), доктар педагагічных навук (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў школу № 2 у г. Рагачоў, Гомельскі педагагічны інстытут (1952).

У 1939—1940, 1945—1955 гадах настаўнік, дырэктар школы, загадчык Лоеўскага раённага аддзела народнай адукацыі. У 1955—1969 гадах старшы выкладчык, дацэнт, прарэктар, загадчык кафедры Гомельскага педагагічнага інстытута. З 1969 года загадчык кафедры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны[1].

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000) — за працу «Падручнік „Педагогіка“ на беларускай мове для студэнтаў педагагічных вышэйшых навучальных устаноў».

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1980), Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па пытаннях дыдактыкі, тэорыі і методыкі выхавання.

Апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 22 кнігі.

  • Основные вопросы организации воспитательной работы в школе. Мн., 1967.
  • Активизация учения школьников. Мн., 1970.
  • Теория нравственного воспитания. Мн., 1972.
  • Вузовское обучение: проблемы активизации. Мн., 1989 (в соавт.).
  • Нравственное воспитание школьников. М., 1983.
  • Педагогика. 6-е изд. Минск: Універсітэцкае, 2000.