Іван Раманавіч Размысловіч
Іван Раманавіч Размысловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 (15) мая 1915 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 студзеня 2006 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іва́н Рама́навіч Размысловіч (руск.: Иван Романович Размыслович; 15 мая 1915, в. Восава, цяпер Пухавіцкі раён Беларусь — 16 студзеня 2006, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне сельскагаспадарчага машынабудавання, адзін з пачынальнікаў аграінжынернай навукі ў Беларусі, лаўрэат Сталінскай прэміі, кандыдат тэхнічных навук, прафесар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сям'я, пачатак
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў беларускай рабоча-сялянскай сям'і. Яго бацька Раман Іванавіч Размысловіч (1883—1944), рабочы на станцыі Асіповічы, беспадстаўна рэпрэсаваны ў 1937 г. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў рэабілітаваны і адпушчаны з лагераў, але вярнуцца на акупаваную радзіму не здолеў, памёр у Мічурынску. Маці Вольга Міхайлаўна Гадлеўская (1878—1956), паходзіла з суседняй з бацькам вёскі Блужа з сям'і службоўцаў.[1].
І. Размысловіч скончыў Блужскую пачатковую і Пухавіцкую сямігадовую школы, Беларускі політэхнічны інстытут (1939). Пасля атрымання дыплома пачаў працаваць інжынерам у адной з праектных арганізацый Мінска, дзе займаўся распрацоўкай машын для здабычы торфу[2].
Ваенная служба
[правіць | правіць зыходнік]Увесну 1941-га быў прызваны на ваенныя зборы, апынуўся ў раёне Беластока, затым вярнуўся дадому.
У першыя дні нямецкага бамбардзіроўкі Мінска згарэў дом у раёне Чэрвеньскага рынка, дзе Размысловіч здымаў кватэру. На чацвёрты дзень вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт і ў той самы дзень узяў удзел у ліквідацыі нямецкага дэсанта пад Мінскам.
Тэхнік-лейтэнант, служыў у роце тэхзабеспячэння, адказваў за першую дапамогу пацярпелай ваеннай тэхніцы. Удзельнічаў у баях пад Масквой, на Калінінскім, Заходнім, Цэнтральным, 2-м і 3-м Украінскім франтах. У складзе 7-га механізаванага корпуса ўдзельнічаў у шэрагу буйных наступальных аперацыях, пры вызваленні Кіраваграда, Каўшан, Шумена, Дэбрэцэна, Будапешта, Брно і інш.
Удзельнічаў у Савецка-японскай вайне ў Манголіі. Скончыў вайсковую службу ў Кітаі[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Мінск. У 1948 годзе паступіў у аспірантуру Навукова-даследчага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі. У 1952 паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў прызначаны загадчыкам лабараторыі механізацыі глебаапрацоўкі і сяўбы. Пад яго кіраўніцтвам у НДІ быў створаны шэраг глебаапрацоўчых і пасяўных машын[3].
Па сумяшчальніцтве працаваў выкладчыкам кафедры сельскагаспадарчых машын у Беларускім політэхнічным інстытуце, якая была пераведзеная ў склад Беларускага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі (БІМСГ), што ствараўся ў той час. Удзельнічаў у распрацоўцы курса «Тэорыя і разлік сельскагаспадарчых машын»[3].
З 1956 па 1978 гг. — Загадчык кафедры сельскагаспадарчых машын БІМСГ.
У перыяд «кукурузнай кампаніі» ў СССР Размысловіч вёў тэматычныя семінары на базе БІМСГ для партыйных дзеячаў, слухачамі якіх былі кіраўнікі БССР Пётр Машэраў і Кірыл Мазураў[3].
Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны бульбаўборачныя камбайны ККМ-4, КСК-4-1, КПК-2, КПК-3, бульбакапалкі КВЗ-2, якія былі выпушчаныя прамысловымі серыямі, бульбаўборачная машына для Лівана[2].
З 1956 па 1966 гг. — прарэктар па навуковай рабоце БІМСГ.
З 1964 па 1967 гг. быў прадстаўніком БССР у групе механізацыі сельскай гаспадаркі пры аддзяленні ААН у Жэневе, прымаў актыўны ўдзел у пасяджэннях рабочай групы, падрыхтоўцы і дыскусіях што да развіцця сельскагаспадарчай тэхнікі[3].
Сааўтар 7 кніг, 47 вынаходстваў. Падрыхтаваў 27 кандыдатаў навук.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]За ўдзел у баявых дзеяннях падчас ВАВ узнагароджаны трыма ордэнамі і 10-ю медалямі, у тым ліку ордэнам Чырвонай Зоркі і двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Будапешта», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «За перамогу над Японіяй» і інш.
У 1951 г. І. Размысловіч і акадэмік Міхаіл Мацэпура сталі лаўрэатамі Сталінскай прэміі (Дзяржаўнай прэміі СССР) «за распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць сельскагаспадарчых машын і прылад для механізацыі працаёмкіх работ па апрацоўцы кок-сагыза на тарфяных глебах»[4].
«Практикум по сельскохозяйственным машинам», выдадзены пад рэдакцыяй І. Размысловіча ў 1998 г., адзначаны Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Навуковыя працы, манаграфіі
[правіць | правіць зыходнік]- И. Р. Размыслович. Руководство по кок-сагызной сеялке «СКБ-3» / Минск: АН БССР, Институт механизации сельского хозяйства, 1949.
- И. Р. Размыслович. Исследование и обоснование рабочих органов для посева семян кок-сагыза на торфяных почвах: автореферат диссертации кандидата технических наук. Минск: АН БССР, Институт механизации и электрификации сельского хозяйства, 1952.
- Научные труды по механизации сельского хозяйства / Под ред. Размыслович И. Р., Марченко С. А. Минск: Урожай, 1968.
- В. А. Дьяченко, И. Р. Размыслович, В. А. Босько, А. М. Дьяченко. Сельскохозяйственные машины для современных тракторов. Минск: Ураджай, 1976.
- В. А. Скотников, В. Н. Кондратьев, И. Р. Размыслович, Г. В. Оседач. Машины для внесения минеральных удобрений: Учебное пособие для факультета повышения квалификации руководящих кадров и сельскохозяйственных специалистов. Минск: Ураджай, 1981.
- Практикум по сельскохозяйственным машинам: Учебное пособие для студентов высших с.-х.учебных заведений / Под ред. Размысловича И. Р., Минск: Урожай, 1997.
Зноскі
- ↑ А. Р. Размыслович. О себе и о жизни, службе в Красной армии и на фронтах Великой Отечественной войны 1941—1945. Дополненное изложение. Барановичи, 1978 (машинопись).
- ↑ а б в Г. В. Анисимова. Мои года — мое богатство. — «Агропанорама», 2000.
- ↑ а б в г Профессор И. Р. Размыслович. Поэтом я могу не быть… — «Агропанорама», 2004 г.
- ↑ М. Севернев, В. Самосюк. К 100-летию основателя агроинженерной науки в Беларуси. — «Белорусское сельское хозяйство», № 11(79), 2008. Архівавана 7 лютага 2013.
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выкладчыкі БДАТУ
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Блужскай школы
- Выпускнікі Пухавіцкай сярэдняй школы (Пухавіцкі раён)
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі III ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Вучоныя Беларусі
- Вынаходнікі Беларусі
- Вучоныя СССР