Перайсці да зместу

Іван Кірылавіч Вальваценка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Кірылавіч Вальваценка
Дата нараджэння 15 красавіка 1915(1915-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1996(1996)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Сцяг СССР СССР
Гады службы 1937—1946
Званне
Старшы лейтэнант
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
У адстаўцы Маёр
Маёр
Маёр

Іва́н Кіры́лавіч Вальваце́нка (15 красавіка 1915, в. Мазалава, Мсціслаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі) — 1996) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір танкавай роты 56-й гвардзейскай та��кавай брыгады 7-га гвардзейскага танкавага корпуса 3-й гвардзейскай танкавай арміі 1-га Украінскага фронту, гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза[1].

Нарадзіўся ў сям'і селяніна. Беларус, атрымаў пачатковую адукацыю.

У Чырвонай Арміі з 1937 года. Удзельнік паходу савецкіх войскаў у Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь ў 1939 годзе, савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў[1]. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Пазней — танкавую школу (1941).

У дзеючай арміі — з чэрвеня 1941 года[1]. Удзельнік абароны Львова, Масквы, Ленінграда, Курскай бітвы; а таксама вызвалення Украіны, Берлінскай і Пражскай аперацый.

Танкавая рота 56-й гвардзейскай танкавай брыгады, якой камандаваў гвардыі старшы лейтэнант Іван Вальваценка, удзельнічала ў баях за Кіеў[1][2].

Асабіста на сваім танку ён падбіў 2 сярэдніх танка суперніка, знішчыў 9 гармат і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. 5 лістапада 1943 года рота перарэзала шашы Кіеў — Жытомір[1]. Вальваценка быў паранены, але на працягу некалькіх гадзін разам з экіпажам працягваў бой, пакуль не падышла дапамога[1][3].

Член ВКП (б)/КПСС з 1944 года. З 1946 гады маёр Вальваценка — у запасе. Да 1979 працаваў на львоўскім заводзе кінескопаў. Жыў у Львове.

Памёр у 1996 годзе[4].

  • Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 10 студзеня 1944 года[5].
  • Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1 ступені, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, сярод якіх медаль «За доблесную працу».
  • Імя Героя носіць піянерская дружына ДУА «Мазолаўскай КПК дзіцячы сад-СШ»[6].

Зноскі

  1. а б в г д е Вольватенко Иван Кириллович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 124. — 737 с.
  2. Т-34: путь к Победе
  3. Дерзкий рейд Архівавана 6 кастрычніка 2014.
  4. Этот день в истории Архівавана 16 кастрычніка 2012.
  5. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1
  6. ОТДЕЛ ОБРАЗОВАНИЯ МСТИСЛАВСКОГО РАЙИСПОЛКОМА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.