Іван Іванавіч Галаваты
Іван Іванавіч Галаваты | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1976 (48 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, шахцёр, дырэктар |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Іван Іванавіч Галаваты (нар. 15 чэрвеня 1976, в. Пагост 1 Салігорскага раёна Мінскай вобласці) — спецыяліст у галіне горназдабыўнай прамысловасці, генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Дзяржаўны горны інстытут імя Г. В. Пляханава (тэхнічны ўніверсітэт) у г. Санкт-Пецярбургу.
Працаваў начальнікам горнага аддзела РУП «ВА Беларуськалій», намеснікам генеральнага дырэктара па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні — начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, галоўным інжынерам ААТ «Беларуськалій». Генеральны дырэктар ААТ «Беларуськалій».
Член Салігорскага райвыканкама. Старшыня наглядальнага Савета ААТ «Беларуская калійная кампанія» і ААТ «Белгорхімпрам». Член прэзідыума Салігорскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Мае 6 патэнтаў Рэспублікі Беларусь і 7 патэнтаў Расійскай Федэрацыі на вынаходніцтвы ў вобласці горнай прамысловасці.
Галаваты знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЕС (гл. Чорны спіс Еўрасаюза) і Швейцарыі[1]. У верасні 2024 года Суд Еўрапейскага саюза адмовіўся зняць санкцыі ЕС з Галаватага, Беларуськалія і Беларускай калійнай кампаніі[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2020, у аўтарскім калектыве) — за працу «Інавацыйныя тэхналогіі распрацоўкі радові��чаў калійных солей, развіццё высокатэхналагічных і навукаёмістых вытворчасцей і стварэнне сучаснай імпартазамяшчальнай высокапрадукцыйнай тэхнікі для іх здабычы і перапрацоўкі»[3].
- Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (15 лістапада 2020)[4].
- Знак «Шахцёрская слава» III ступені.
- Ганаровыя граматы: ААТ «Беларуськалій», канцэрна «Белнафтахім», Салігорскага райвыканкама[5].
Зноскі
- ↑ ГОЛОВАТИЙ Іван Іванович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
- ↑ Суд ЕС не зняў санкцыі з "Беларуськалія", яго гендырэктара і БКК . Еўрапейскае радыё для Беларусі (18 верасня 2024).
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь 18 января 2021 г. № 18 «О присуждении Государственных премий Республики Беларусь 2020 года» .
- ↑ Свидетельство № 5-02/097 от 15 ноября 2020(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 9 лютага 2021.
- ↑ Галаваты Іван Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
- Члены партыі «Белая Русь»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Інжынеры Беларусі
- Шахцёры
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС