Ібрагім Траорэ
Ібрагім Траорэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Ibrahim Traoré | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Поль-Анры Сандаага Даміба | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1988 |
||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Адукацыя | |||||||
Род войскаў | спецпрызн, контртэрор | ||||||
Званне | капітан[1] | ||||||
Камандаваў | спецпадраздзяленне «Кобра» | ||||||
Бітвы | Паўстанне джыхадзістаў у Буркіна-Фасо | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ібрагім Траорэ (фр.: Ibrahim Traoré; нар. 1988[2]) — капітан УС Буркіна-Фасо, камандзір спецпадраздзялення «Кобра». Падчас вераснёўскага перавароту 2022 года захапіў уладу ў краіне і стаў часовым кіраўніком дзяржавы[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ва Універсітэце Уагадугу, дзе быў членам Асацыяцыі студэнтаў-мусульман. У 2010 годзе паступіў на службу ў армію. У 2019 годзе ўвайшоў у склад новага армейскага спецпадраздзялення — контртэрарыстычнага атрада «Кобра». У 2020 годзе павышаны да капітанскага звання.
У студзені 2022 года Траорэ быў адным з удзельнікаў узброенага перавароту, падчас якога ў Буркіна-Фасо ўстаноўлена ваенная хунта «Патрыятычны рух за ахову і аднаўленне»[3]. Пасля змены ўлады служыў начальнікам падраздзялення «Кобра» ў горадзе Кая[4] і ўдзельнічаў у барацьбе супраць джыхадзістаў[5].
У гэты час Траорэ (як і многія іншыя прыхільнікі студзеньскага перавароту) апынуўся незадаволеным дзеяннямі Поля-Анры Сандаага Дамібы, лідара новага ўрада, адносна яго няздольнасці стрымаць паўстанцкі рух ісламскіх радыкалаў[3]. Акрамя таго, улады затрымалі заробак байцам «Кобры»[2]. 30 верасня вайскоўцы зрынулі Дамібу. Кіраўніком краіны стаў Траорэ.
Зноскі
- ↑ https://www.theguardian.com/world/2022/sep/30/burkina-fasos-military-leader-ousted-in-second-coup-this-year
- ↑ а б Katrin Gänsler. Putsch in Burkina Faso: Ibrahim Traoré hat die Macht (ням.). Jeune Afrique (1 кастрычніка 2022). Праверана 1 October 2022.
- ↑ а б в Burkina Faso army captain announces overthrow of military government . Reuters (30 верасня 2022). Праверана 30 September 2022.
- ↑ Burkina Faso: Military officers remove President Damiba in a coup . www.aljazeera.com (30 верасня 2022). Праверана 1 October 2022.
- ↑ Burkina : Ibrahim Traoré proclamé président, Damiba destitué (фр.). Jeune Afrique (30 верасня 2022). Праверана 30 September 2022.