Перайсці да зместу

Іаган Генрых (маркграф Маравіі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Генрых
ням.: Johann Heinrich
чэшск.: Jan Jindřich
Партрэт Іаана Генрыха, маркграфа Маравіі. Петэр Парлер і майстэрня. Паміж 1379—1386, Сабор Святога Віта, Прага
Партрэт Іаана Генрыха, маркграфа Маравіі. Петэр Парлер і майстэрня. Паміж 1379—1386, Сабор Святога Віта, Прага
Нараджэнне 12 лютага 1322 ці 12 лютага 1322(1322-02-12)[1]
Смерць 12 лістапада 1375[3] (53 гады) ці 12 лістапада 1375(1375-11-12)[1] (53 гады)
Месца пахавання
Род Люксембургі
Бацька Іаган Люксембургскі
Маці Елізавета Багемская[d]
Жонка Маргарыта Маўльташ[d][4], Маргарэт Апаўская[d][4], Маргарыта Аўстрыйская[d][4] і Elizabeth of Oettingen[d][4]
Дзеці Ёст[5], Эльжбета Мараўская[d][5], John Soběslav of Luxembourg-Moravia[d][5], Пракоп[d][5], Кацярына Люксембургская[d], Ян з Маравы[d] і Ганна Мараўская[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Герб Іагана Генрыха, які аб'ядноўвае элементы гербаў Люксембурга і Маравіі

Іаган Генрых (ням.: Johann Heinrich), Я́н І́ндржых (чэшск.: Jan Jindřich; 12 лютага 1322, Мельнік12 лістапада 1375) — маркграф Маравіі з 1349 года, граф Ціроля ў 1335—1341 гадах, з Люксембургскай дынастыі.

Іаган Генрых быў трэцім сынам караля Чэхіі Яна Люксембургскага і Лізаветы Пржэмыслаўны, дочкі чэшскага караля Вацлава II. Старэйшы брат Іагана Генрыха Карл IV стаў у 1346 годзе каралём Германіі і, пазней, імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі.

У 1330 годзе Іаган Генрых, якому было толькі восем (паводле іншых звестак сем) гадоў, ажаніўся з Маргарытай, спадчынніцай Цірольскага графства. Гэта быў дынастычны саюз, заключаны з мэтай спынення працяглай барацьбы паміж Люксембургскай і Горыцка-Цірольскай дынастыямі за чэшскі прастол. Ён мог забяспечыць далучэнне Люксембургамі вялізарных уладанняў цірольскіх графаў у паўднёвай Германіі (уключаючы Карынтыю і Крайну). Аднак, калі ў 1335 годзе Маргарыта Цірольская атрымала пасля смерці свайго бацькі прастол ў спадчыну, Ян Люксембургскі, паглынуты італьянскімі авантурамі, не змог замацаваць сваю ўладу ў яе ўладаннях. У вы��іку Карынтыя і Крайна адышлі да аўстрыйскіх Габсбургаў, а Маргарыце і Іагану Генрыху застаўся толькі Ціроль.

Кіраванне Іагана Генрыха ў Ціролі працягвалася нядоўга: у 1341 годзе ён быў выгнаны сваёй жонкай з графства, а неўзабаве Маргарыта выйшла замуж за Людвіга V Баварскага. Хоць Люксембургам удалося арганізаваць масіраваную прапагандысцкую кампанію супраць Маргарыты, з прыцягненнем Папы Рымскага, які адлучыў Маргарыту ад царквы і абвясціў яе самай пачварнай жанчынай у гісторыі, Ціроль быў страчаны для Іагана Генрыха.

У 1349 годзе, пасля ўступа Карла IV на прастол Чэхіі, Іаган Генрых атрымаў ад свайго старэйшага брата ў апанаж Маравію. У якасці маркграфа Маравіі Іаган Генрых знаходзіўся цалкам пад кантролем свайго больш выдатнага старэйшага брата і не праводзіў незалежную ад Чэхіі знешнюю палітыку.

У 1350 годзе ён ажаніўся ў другі раз з Маргарытай, дачкой князя опаўскага, ад якой меў некалькі дзяцей, у тым ліку і будучага германскага анты-караля Ёста Люксембургскага.

Зноскі

  1. а б в г Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  2. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #137070292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. а б в г (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. а б в г Lundy D. R. The Peerage