Полацкая і Глыбоцкая епархія
Полацкая і Глыбоцкая епархія | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Краіна | Беларусь |
Епархіяльны цэнтр | Полацк |
Заснавана | 1104 |
Плошча | 20 064,31 км² |
Насельніцтва | 439 624 (2009 год) |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | Епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій (Луковіч) (з 30 жніўня 2019) |
Кафедральны храм | Свята-Богаяўленскі сабор (Полацк) |
Другі кафедральны храм | Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (Глыбокае) |
Статыстыка | |
Благачынняў | 10 |
Храмаў |
105 храмаў і капліц; 3 манастыры (на 2012[1]) |
Святароў | 63 (2012)[1] |
Сайт | eparhia992.by |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Полацкая і Глыбоцкая епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы, якая ўключае заходнюю частку Віцебскай вобласці з цэнтрам у Полацку. Гістарычна, кіруючыя епіскапы мелі рознае тытулаванне: Полацкія; архіепіскапы Полацкія і Віцебскія; Полацкія, Віцебскія і Мсціслаўскія; Полацкія і Велікалуцкія; епіскапы Полацкія і Віленскія; Полацкія і Глыбоцкія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Полацкая епархія вядзе сваю гісторыю ад канца Х — пачатку XI ст., калі тут была заснавана першая на Беларусі епіскапская кафедра. Меркаванне пра яе заснаванне менавіта ў 992 годзе не пацвярджаюць крыніцы. Ва ўсякім разе гэта адбылося ў валадаранне князя Ізяслава (сына Уладзіміра Святаславіча і полацкай князёўны Рагнеды) або яго сына Брачыслава.
У X—XIII стст. у яе склад уваходзіла тэрыторыя з гарадамі Віцебск, Мінск, Ізяслаўль, Лагойск, Слуцк, Друцк, Навагрудак, Орша, Лукомль.
З 1391 года кафедра атрымала статус архіепархіі.
Знаходзілася ў кананічнай юрысдыкцыі: Кіева-Літоўскай мітраполіі Канстанцінопальскага Патрыярхата (1315—1329, 1356—1362, 1415—1419); Кіеўскай мітраполіі (1620—1628). Пасля ўзяцця Полацка ў 1563 годзе войска��і Івана Грознага на некаторы час перайшла ў распараджэнне Маскоўскай мітраполіі.
З кастрычніка 1596 года па кастрычнік 1620 года, са жніўня 1628 года па чэрвень 1657 года епархія заставалася без епіскапа ў сувязі з пераходам духавенства ва ўніяцтва. У 1662 годзе епархія канчаткова была скасавана.
У 1833 годзе епархія была адроджана і называлася Полацкай і Віленскай. У яе склад увайшлі землі Віцебскай, Віленскай і Курляндскай губерняў. З 1840 года епархія называлася Полацкай і Віцебскай.
У 1840—1856 гадах дзейнічала Полацкая духоўная семінарыя. У 1856 годзе яна была пераведзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года.
Да пачатку Другой сусветнай вайны на Полацкай зямлі не засталося ніводнага дзеючага храма. Епархія спыніла сваё існаванне.
Падчас вайны адкрылася некалькі храмаў і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр.
У 1955 годзе ў Віцебскай вобласці налічвалася 26 цэркваў, але 10 з іх і Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр былі закрыты ў час хрушчоўскіх ганенняў на Царкву.
Царкоўнае жыццё стала аднаўляцца толькі ў канцы 1980-х гадоў. 6 ліпеня 1989 года Полацкая епархія была адроджана.
Сучасны стан
[правіць | правіць зыходнік]Тэрыторыя епархіі ўключае: тэрыторыі Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Мёрскага, Полацкага, Пастаўскага, Расонскага, Ушацкага, Шаркоўшчынскага раёнаў.
Кафедральныя саборы — Богаяўленскі (Полацк), Сабор Раства Прасвятой Багародзіцы (Глыбокае).
Налічвае (2012): 100 прыходаў; 63 свяшчэннаслужыцелі (59 святароў, 4 дыяканы).
Кіруючы архірэй з 30 жніўня 2009 года — Ігнацій (Луковіч), епіскап Полацкі і Глыбоцкі.
Благачынныя акругі
[правіць | правіць зыходнік]- Полацкае (16 прыходаў)
- Глыбоцкае (18 прыходаў)
- Браслаўскае (8 прыходаў)
- Верхнядзвінскае (9 прыходаў)
- Докшыцкае (13 прыходаў)
- Мёрскае (14 прыходаў)
- Пастаўскае (7 прыходаў)
- Шаркаўшчынскае (8 прыходаў)
- Расонскае (2 прыходу)
- Ушацкае (5 прыходаў)[2]
Манастыры
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Панцеляймонаўскі жаночы манастыр (Браслаў, вул. Савецкая, 38)
- Свята-Міхайлаўскі Беразвецкі жаночы манастыр (Глыбокае, вул. Ф. Скарыны, 77)
Епіскапы полацкія і глыбоцкія
[правіць | правіць зыходнік]- Глеб (Савін) (12 жніўня 1992 — 28 снежня 1996)
- Філарэт (Вахрамееў) (28 снежня 1996 — 17 ліпеня 1997), мітр. Мінскі
- Феадосій (Більчанка) (10 жніўня 1997 — 30 жніўня 2019)
- Ігнацій (Луковіч) (з 30 жніўня 2019)
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сапунов А. П. Исторические судьбы Полоцкой епархии с древнейших времен до половины XIX века / сост. и изд. А. Сапунов. — Витебск, 1889. — 172 с.
- Горидовец В. Церковная жизнь на территории Полоцко-Витебской епархии в период немецкой оккупации в 1941—1944 годах // Вестник церковной истории. 2008. — № 2(10). — С. 279—284.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Полацкая епархія афіцыйны сайт епархіі
- Інфармацыя на сайце Беларускага экзархата
- Полацкая і Глыбоцкая епархія афіцыйны сайт МП