Перайсці да зместу

Міраж (малы ракетны карабель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малы ракетны карабель «Міраж»

«Міраж» — малы ракетны карабель Чарнаморскага флоту ВМФ Расіі. Прызначаны для абароны марскіх камунікацый, аховы канвояў, барацьбы з надводнымі караблямі ў прыбярэжных раёнах.

Тактыка-тэхнічныя характэрыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Водазмяшчэнне: 730 т.
  • Даўжыня: 59,3 м.
  • Шырыня: 11,8 м.
  • Асадка: 3,08 м.
  • Хуткасць ходу максімальная: 34 вузла.
  • Далёкасць плавання: 3500 міль пры 18 вузлах.
  • Рухавік: дызельны, 3 дызелі М-507А, 30000 к.с., 3 шрубы.
  • Аўтаномнасць плавання — 60 сутак.
  • Узбраенне: 6 пускавых установак ПКР «Малахіт» (6 ракет П-120), 1 76-мм артустаноўка АК-176, 1x6 30-мм артустаноўка АК-630, 1х2 ПУ ЗРК «Аса-М» (20 ракет).
  • Экіпаж: 60 чал.
  • Пабудаваны ў 1986 годзе.
  • Знаходзіўся ў складзе 166-га Наварасійскага дывізіёна малых ракетных караблёў 41-й брыгады ракетных кацераў.
  • У жніўні 2008 года, уступіўшы ў бой з сіламі ВМФ Грузіі, патапіў грузінскі патрульны кацер «Георгій Тарэлі».
  • 23 кастрычніка 2020 года карабель быў выключаны са складу флоту. У ліпені 2021 года раззброены корпус карабля быў разроблены на метал[1].

Зноскі