Какоўчынскі сельсавет
Какоўчынскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Сенненскі раён |
Уключае | 50 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Какоўчына |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 764 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2135 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Како́ўчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Какоўчына.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Сенненскага раёна. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ледневіцкага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Какоўчынскага сельсавета 34 населеныя пункты[2]. 21 жніўня 1989 года ў склад сельсавета з Обальскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Буда, Грузды, Забараўе, Калантаёва, Мішчукова, Нярэйша, Ходасы, Янова і пасёлак Лясная Паляна)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Алексініцкага сельсавета (3 населеныя пункты ў межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бяленева»: вёскі Аўсеева, Мацкова і Папіна)[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2216 чалавек[5], з іх 96,2 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1764 чалавекі[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 жніўня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.