Віктар Якаўлевіч Прушак
Віктар Якаўлевіч Прушак | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 студзеня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2000) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Віктар Якаўлевіч Прушак (нар. 24 студзеня 1956, в. Ямінск, Любанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне геатэхналогіі і горнага машынабудавання. Член-карэспандэнт (2014), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1], доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2001). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2012). Ганаровы грамадзянін г. Любані (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1978).
У 1978 працаваў на Гомельскім ліцейным заводзе «Цэнтраліт». З 1980 года на Салігорскім ліцейна-механічным заводзе, з 1988 года дырэктар будуемага Салігорскага завода тэхналагічнага абсталявання.
З 1993 года дырэктар Інстытута праблем рэсурсазберажэння, з 1999 года тэхнічны дырэктар, з 2017 года дырэктар ЗАТ «Салігорскі Інстытут праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю»[2].
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка».
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2006).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Распрацаваў рэсурсазберагальныя тэхналогіі падземнай распрацоўкі саляных пластоў у складаных горна-геалагічных умовах, спосабы прадухілення газадынамічных з’яў у калійных рудніках, спосабы павышэння ўстойлівасці горных выпрацовак. Устанавіў заканамернасці праявы горнага ціску ў пародным масіве паблізу горных выпрацовак Старобінскага радовішча, Асаблівасці ўзаемадзеяння інжынерных канструкцый з пародным масівам на глыбокіх гарызонтах, асаблівасці зруху зямной паверхні ва ўмовах развіцця слупковых сістэм распрацоўкі. Распрацаваў геафізічныя мадэлі ўзаемадзеяння выканаўчых органаў горных машын з напружана-дэфармаваным горным масівам, вызначыў заканамернасці пабудовы забойных лавакомплексаў, механізмы ўплыву горнага ціску на праходчыя і ачышчальныя комплексы. Прапанаваў рашэнні па аптымізацыі тэхналогіі перапрацоўкі хлорыстага калію.
Аўтар больш за 290 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 166 патэнтаў на вынаходствы.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Строительство горных выработок специальными способами. Минск, 2005 (в соавт.).
- Технология производства и ремонта горных машин и оборудования : в 2 т. Минск, 2007 (в соавт.).
- Регулирование коллоидно-химических свойств солевых минеральных дисперсий при получении гранулированных калийных удобрений Минск, 2010 (в соавт.).
- Деформирование контура горных выработок Старобинского месторождения калийных солей при различных глубинах заложения // Докл. НАН Беларуси. 2016. № 2.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віктар Якаўлевіч Прушак у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Любанскім раёне
- Дактары тэхнічных навук
- Прафесары
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Заслужаныя вынаходнікі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ганаровыя грамадзяне Любані
- Машынабудаўнікі Беларусі