Успенская гара
Успенская Гара (Успенская горка, Лысая гара) — гістарычная мясцовасць Віцебска на высокім левым беразе Дзвіны.
З поўдня абмяжована Віцьбай, з поўначы – Востра-Спаскай гарой (падзяляліся ярам, які пазней засыпаны і цяпер не бачны; раён сучаснай вуліцы Я. Купалы). Названа ад Успенскай царквы, вядомай тут з XV ст. У XIV-XVI стст. Успенская гара была часткай Завіцебнага пасада, пазней – Узгорскага замка.
У пачатку XVII стагоддзя на Успенскай гары знаходзіўся Багародзіцкі пасад (27 дамоў, архіепіскапскі двор з гаспадарчымі пабудовамі).
У 1636 годзе тут пабудавана новая царква, а ў 1743—1785 гадах – каменны касцёл і будынак базыльянскага манастыра (цяпер у ім змяшчаецца станкаінструментальны тэхнікум). Паводле інвентару 1664 года, да Успенскай гары вяла вуліца Багародзіцкая (цяпер вул. Крылова).
У 1799 годзе касцёл быў перайменаваны ва Успенскі сабор. Пасля нівеліравання яра назва Успенская гара перанесена і на тэрыторыю былой Востра-Спаскай гары і замацавалася як Успенская горка.
Яе цэнтральную частку займае сквер з помнікам героям Айчыннай вайны 1812 года, будынкам былога губернатарскага палаца, ваеннымі могілкамі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Успенская гара