Крыштаф Зяновіч (ваявода берасцейскі)
Крыштаф Зяновіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Сапега | ||||||
Пераемнік | Ян Яўстах Тышкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1540 | ||||||
Смерць | 1614 | ||||||
Род | Зяновічы | ||||||
Бацька | Юрый Мікалаевіч Зяновіч | ||||||
Жонка | Фядора Валовіч | ||||||
Дзеці | Мікалай Багуслаў, Соф'я | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм[1] | ||||||
Адукацыя |
Крыштаф Зяновіч (каля 1540 — 1614) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян (1585—1588) і ваявода берасцейскі (з 1588). Таксама быў старостам чачэрскім і прапойскім (з 1577).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ва ўніверсітэце Цюрыха.
Падчас бескаралеўя ў 1586 годзе быў прыхільнікам групоўкі Астафія Валовіча і кандыдатуры Жыгімонта Вазы.
Быў актыўным прыхільнікам кальвінізму. У 1599 г. прымаў удзел у Віленскай канфедэрацыі праваслаўных і пратэстантаў, напраўленай супраць контррэфармацыі і Берасцейскай уніі.
Зрабіў сваёй галоўнай рэзідэнцыяй Смаргонь, дзе ў 1606—1612 гг. збудаваў кальвінскі збор. Таксама заклаў у Смаргоні паперню.
Крыштаф Зяновіч быў аўтарам рукапіснага твора на польскай мове «Трагедыя, альбо Пачатак значнага ўпадку ў доме княства Літоўскага», у якім апісана сварка паміж віленскім ваяводам Крыштафам Радзівілам і віленскім кашталянам Геранімам Хадкевічам з-за спадчыны згаслага роду Алелькавічаў.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]З шляхецкага роду Зяновічаў герба «Дэспат», сын Юрыя Мікалаевіча (невядома, ад якой з яго дзвюх жонак — Соф'і Глябовіч або Ганны Слушкі).
Быў жанаты з Фядорай Валовіч, дачкой новагародскага кашталяна Рыгора. Меў сына Мікалая Багуслава і дачку Соф'ю (жонка Станіслава Кішкі, а потым Аляксандра Слушкі).
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 200, 213. — ISBN 978-83-65880-89-5
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Насевіч В. Зяновічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 661. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.