Комарна
Горад
Комарна
Komárno
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Комарна (славацк.: Komárno, ням.: Komorn, венг.: Komárom) — горад на тэрыторыі Жытняга вострава ў паўднёва-заходняй Славакіі на Дунаі. Насельніцтва каля 37 тыс. чалавек, большасць якіх — венгры (60,1 %) і славакі (34,5 %).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У I стагоддзі на месцы Комарна ўзнікла рымскае паселішча Брыгеціа. У IV стагоддзі рымляне былі выцеснены варварамі. У VI стагоддзі сюды пранікаюць ав��ры і славяне, у VIII стагоддзі тэрыторыя верагодна становіцца часткай Вялікай Маравіі. У IX стагоддзі тут з'яўляюцца венгры і ўжо ў X стагоддзі тут з'яўляецца першая венгерская крэпасць Камарум, сталіца аднайменнага камітата. Першае згадванне пра яе сустракаецца ў 1075 годзе.
У 1265 годзе Бела IV дае Комарна гарадскія правы. У XVI стагоддзі падчас войн з Асманскай імперыяй у Комарна будуецца магутная крэпасць — Старая Крэпасць. У XVII стагоддзі будуецца Новая Крэпасць. Комарна ніколі не быў узяты туркамі. Пасля спынення войн з XVIII стагоддзя Комарна становіцца адным з самых квітнеючых гарадоў Аўстрыі. У 1745 годзе Марыя Тэрэзія дае Комарна права вольнага каралеўскага горада. У 1870 тут дабудоўваецца сучасная крэпасць, адна з найважнейшых у Аўстра-Венгрыі.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі горад падзяляецца на дзве часткі. Большая трапляе ў склад Чэхаславакіі, меншая, Комарам, у склад Венгрыі.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Рэшткі старажытнарымскага ваеннага лагера Каламантыа
- Крэпасць Комарна
- Касцёл Св. Андрэя
- Касцёл Св. Разаліі
- Калегіум бенедыкцінаў
- Лютэранская кірха
- Кальвінісцкая царква
- Праваслаўная царква
- Сінагога
- Гістарычныя дамы і палацы
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Бланска (чэшск.: Blansko), Чэхія
- Вайсенфельс (ням.: Weißenfels), Германія
- Комарам (венг.: Komárom), Венгрыя
- Кралупі-над-Влатвау (чэшск.: Kralupi nad Vlatvou), Чэхія
- Ліета (фінск.: Lieto, шведск.: Lundo), Фінляндыя
- Ніжні Ноўгарад, Расія
- Себеш (рум.: Sebeş, венг.: Szászebes), Румынія
- Тэрэзін (чэшск.: Terezín, ням.: Theresienstadt), Чэхія
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Франц Легар
- Мор Іокаі
- Айван Райтман (1946—2022) — рэжысёр
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Комарна