Залаты коннік
Славутасць | |
Залаты коннік | |
---|---|
51°03′29″ пн. ш. 13°44′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Jean-Joseph Vinache[d] |
Матэрыял | медзь і сусальнае золата |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дрэздэнскі «Залаты коннік» — конная статуя курфюрста Саксоніі і Польшчы Аўгуста Моцнага. Помнік знаходзіцца на плошчы Нойштэдтэр Маркт (ням.: Neustädter Markt) паміж мостам Аўгустусбрюке (ням.: Augustusbrücke) і вуліцай Хаўптштрасэ (ням.: Hauptstraße).
На помніку Аўгуст Моцны выяўлены ў рымскіх даспехах, і скача на кані ў напрамку Польскага каралеўства. Першапачаткова залачэнне помніка было агнявым, у ходзе рэстаўрацыі 1956 г. была выкарыстаная тэхніка залачэння з ліста.
Гісторыя
Конная статуя Аўгуста Моцнага была выканана скульптарам Людвігам Відэманам з медзі і пакрыта залатой амальгамай у 1732—1734 гг. Узвядзенне пастамента, створанага французскім архітэктарам фр.: Zacharias Longuelune, пачалося ў 1735 г. Урачыстае адкрыццё помніка адбылося ў 1736 г.
Рэстаўрацыя помніка ў 1884 г. праводзілася пад кіраўніцтвам архітэктара Канстанціна Ліпсіўса. У гэты ж час Ліпсіўс скончыў афармленне пастамента.
Падчас Другой сусветнай вайны 1943-44 гг. разабраны на часткі помнік быў вывезены на захоўванне ў замак Пільніц. Пасляваеннае аднаўленне помніка было даручана ў 1953 г. скульптару Вальтэру Флемінгу. У 1956 г. помнік заняў сваё звыклае месца.
Апошняя па часе рэстаўрацыя помніка выраблялася ў 2001—2003 г.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Залаты коннік
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |