Перайсці да зместу

Дружны (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія для друку болей не падтрымліваецца і можа мець памылкі апрацоўкі. Калі ласка, абнавіце закладкі браўзеру і выкарыстоўвайце ўбудаваную функцыю друку браўзеру.
Пасёлак
Дружны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1983
Плошча
  • 171,33 га[1]
Вышыня цэнтра
173 м[2]
Насельніцтва
  • 10 202 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222852
Аўтамабільны код
5
СААТА
6244759021
Дружны на карце Беларусі ±
Дружны (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Дружны (Пухавіцкі раён)
Дружны (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Дружны (Пухавіцкі раён)

Дру́жны[3] (трансліт.: Družny, руск.: Дружный) — пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Свіслацкага сельсавета. Месціцца за 27,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 42,5 км ад Мінска, за 4 км на паўночны ўсход ад Рудзенска. Каля дарогі Р69 Шацк — Смілавічы. Непадалёк ад ракі Свіслач, каля возера Мацярынскага і вадасховішча Земснарад.

Гісторыя

Мінская ЦЭЦ-5.

Паводле пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў БССР ад 26 чэрвеня 1980 года, у 1988 годзе павінна была быць запушчана Мінская атамная цеплаэлектрацэнтраль[4]. Пастановай Савета Міністраў БССР ад 13 лютага 1981 года выбар пляцоўкі для будавання атамнай ЦЭЦ быў вызначаны на землях калгасаў Пухавіцкага раёна за 25 км ад мяжы Мінска[5]. 4 мая 1982 года загадам Мінэнерга СССР № 253 арганізавана Дырэкцыя будаванай Мінскай АТЭЦ. Паралельна пачалося будаўніцтва новага пасёлка. На камсамольска-моладзевай будоўлі працавала 3,5 тыс. чалавек з усяго СССР.

У пачатку 1985 года быў збудаваны першы дом (вуліца Чэпіка, 24). Пры будаванні будоўлі ўзніклі праблемы з грунтам, палі танулі ў балоце, будаўнічая тэхніка гразла. Ненадзейны тарфяны грунт даводзілася знімаць, а замест яго ўкладалі намыты пясок са штучнага возера[4].

2 лютага 1985 года ў выніку праведзенага конкурсу сярод школьнікаў указам прэзідыума ВС БССР была зацверджана назва пасёлка. У верасні 1985 года палова пасёлка фактычна была збудавана, планавалася, што другая палова будзе ўзведзеная бліжэй да тэрміну здачы станцыі. У 1986 годзе ў Дружны пасля Чарнобыльскай катастрофы эвакуіравана больш за 1200 чалавек з Прыпяці, першыя 250 сем’яў прыехалі праз некалькі месяцаў пасля аварыі[4]. У 1986 годзе былі здадзены першыя дамы.

У 1986 годзе пасёлак перададзены з Дукорскага сельсавета ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Свіслацкаму пассавету[6]. У сувязі з аварыяй у Чарнобылі, 1 ліпеня 1987 года пастановай ЦК КПСС было даручана закансерваваць будаванне станцыі.

У 1989 годзе ў Дружным былі сярэдняя школа, 2 дзіцячыя сады, дзіцячая школа мастацтваў, 2 бібліятэкі, аддзяленне сувязі, Дом культуры, лячэбны цэнтр. У 1990-я гады ў Дружным аднавілася ўзвядзенне жылых дамоў для персаналу. Для мадэрнізацыі энергасістэмы Беларусі было прыняло вырашэнне перапрафіляваць атамную электрастанцыю ў цеплаэлектрацэнтраль на арганічным паліве (Мінская ЦЭЦ-5)[7].

У 2007—2009 гадах жыхары Дружнага праводзілі грамадскую кампанію супраць будаўніцтва завода пестыцыдаў ЗАТ «Аўгуст-Бел», які адносіцца да 1-га класа небяспекі.

Дружны ў 2021 г.

У 2014 годзе з’явіліся планы стварэння вакол Мінска шасці гарадоў-спадарожнікаў. У снежні 2016 года быў зацверджаны генплан, дзе Дружны планавалася дабудаваць да 2030 года і аб’яднаць з Рудзенскам і Свіслаччу ў горад з сучаснай інфраструктурай[8].

У жніўні 2020 года ў Дружным прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў[9][10][11].

22 лістапада 2021 года ў пасёлак Дружны быў перанесены цэнтр Свіслацкага сельсавета[12].

Насельніцтва

  • 1989 год — 5 тыс. жыхароў
  • 1999 год — 7876 жыхароў
  • 2002 год — 7689 жыхароў
  • 2009 год — 7984 жыхары
  • 2010 год — 8713 жыхароў
  • 2013 год — 8978 жыхароў
  • 2016 год — 9038 жыхароў
  • 2019 год — 10202 жыхары[13]

Эканоміка

Мінская ЦЭЦ-5 ёсць горадаўтваральным прадпрыемствам, дзейнічае філія «Белэнэргабудіндустрыя». ЗАТ «Аўгуст-Бел», ТАА «Строй мантаж».

Сацыяльная сфера

Аркестр Дружненскай дзіцячай школы мастацтваў, канец 1990-х. Дзень энергетыка, Мінская ЦЭЦ-5.

Сярэдняя школа № 1, яслі-сад «Сонейка»[14], яслі-сад «Зубраня»[15], дзіцячая школа мастацтваў, фізкультурна-аздараўленчы комплекс, пасялковая бібліятэка, Дом культуры. Ёсць паліклініка, пасялковая медыцынская амбулаторыя[16].

Спорт

У 1997 годзе існаваў футбольны клуб Энергія-ЦЭЦ-5

Рэлігія

Дзейнічаюць праваслаўная царква ў гонар Раства Хрыстова і Царква Святло Евангелля хрысціян веры евангельскай.

Спіс вуліц

  • Асенняя вуліца
  • Бярозавы завулак
  • Зорная вуліца
  • Зялёны завулак
  • Кветкавы завулак
  • Лугавая вуліца
  • Лясная вуліца
  • Маладзёжны завулак
  • Міру вуліца
  • Паркавая вуліца
  • Сонечная вуліца
  • Ціхая вуліца
  • Цэнтральная вуліца
  • Чэпіка вуліца
  • Шаманоўскага вуліца[17] (да 1998—1999 Паркавая)

Помнікі

Помнік у цэнтральным парку.
  • Помнік у цэнтральным парку (помнік Шаманоўскаму).
  • Валун з памятнай дошкай у гонар Мікалая Чэпіка.
  • Валун з памятнай дошкай аб першай палі Дружнага.

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. а б http://pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918n0090114
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. а б в Как все сложилось у Дружного, недостроенного белорусского атомограда - CityDog.io (руск.). citydog.io. Праверана 12 кастрычніка 2024.
  5. Край Пухавіцкі: факты, падзеі, людзі Краязнаўчы каляндар Архівавана 9 ліпеня 2019.
  6. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лютага, 28 ліпеня і 22 верасня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
  7. https://news.tut.by/society/573376.html Архівавана 17 чэрвеня 2019.
  8. Как все сложилось у Дружного, недостроенного белорусского атомограда - CityDog.io (руск.). citydog.io. Праверана 12 кастрычніка 2024.
  9. NEXTA Live. Telegram. Праверана 14 кастрычніка 2024.
  10. NEXTA Live. Telegram. Праверана 14 кастрычніка 2024.
  11. NEXTA Live. Telegram. Праверана 14 кастрычніка 2024.
  12. Решение Пуховичского районного Совета депутатов от 22 ноября 2021 г. № 235 О переносе административного центра Свислочского сельсовета Пуховичского района
  13. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 13 кастрычніка 2024.
  14. http://druzhnsun.by/about/history.php Архівавана 2 чэрвеня 2019.
  15. http://zubrana.by/index.files/Page1594.htm Архівавана 20 чэрвеня 2019.
  16. http://mgorka-crb.by/o-bolnice/
  17. Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса(недаступная спасылка). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.

Літаратура

Спасылкі